19.07.2019 15:16

Будущие экологи рассказали, какие глобальные проблемы их беспокоят

Среди них -- утилизация пластика, потепление климата, загрязнение вод...

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Маладзечанкі Софія Латышонак і Ганна Івашкевіч – будучыя прафесійныя эколагі. Софія вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Ганна — у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя Сахарава Белдзяржуніверсітэта. Цяпер дзяўчаты праходзяць практыку ў Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— Свой жыццёвы шлях выбрала ў час вучобы ў гімназіі №7, — гаворыць Софія Латышонак. – Любоў да прыроды і цягу да даследчай работы прывіла настаўніца біялогіі Таццяна Сушынская. Яна раскрыла для нас, вучняў, праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, паказала, што ахоўваць прыроду вельмі важна. Дзякуючы ёй я і стала студэнткай факультэта біялогіі і экалогіі.

Будучая спецыяльнасць Ганны Івашкевіч — медыцынская экалогія. Вучылася дзяўчына ў СШ №11. Яна ўпэўнена, што адказваць за сваю будучыню, берагчы паветра, водныя рэсурсы, глебу павінны ўсе.

На думку Ганны, найбольш актуальнае экалагічнае пытанне для нашай краіны — утылізацыя пластыку. Прадпрыемстваў па яго перапрацоўцы пакуль не хапае. У выніку значная колькасць другасных матэрыяльных рэсурсаў вывозіцца на палігоны.

Будучыя прафесійныя эколагі занепакоены таксама забруджаннем паверхневых вод і пацяпленнем клімату. Вырашаць глабальныя праблемы дапамогуць новыя тэхналогіі і экалагічная адукацыя. Дарэчы, практыканткі самі паказваюць прыклад беражлівых адносін да прыроды. Яны сартуюць бытавое смецце, тлумачаць знаёмым, навошта гэта трэба.

— Прафесія эколага ў нашай краіне запатрабаваная. Таму праблем з працаўладкаваннем не будзе, — мяркуе Софія.

Яе сяброўка пажадала іншым маладым людзям пры выбары прафесіі кіравацца сваёй марай. Толькі тады яна прынясе задавальненне.

На фота -- Ганна Івашкевіч і Софія Латышонак.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/4909-budushchie-ekologi-rasskazali-kakie-globalnye-problemy-ikh-bespokoyat.html#sigProIdd48e7fe9b8
Прочитано 215 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить