Последние новости

26.06.2019 14:16

Працоўныя ўніверсітэты Віктара Кардаша

Механізатар ААТ «Усход-Агра» Віктар Кардаш сёлета ўжо быў героем нашай публікацыі. У час вясенняй сяўбы на магутным «Кіраўцы» ён апрацоўваў глебу, араў, праводзіў закрыццё вільгаці. Старанні механізатара былі па вартасці ацэнены — Мінскі абкам прафсаюза работнікаў АПК прызнаў яго лепшым у пасяўной кампаніі.

Віктар Кардаш. Віктар Кардаш. "Маладзечанская газета"

Нарадзіўся Віктар Ціханавіч у Хойніцкім раёне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС пераехаў на Маладзечаншчыну. Гаспадарка выдзеліла жыллё. У новым калектыве работнік зарэкамендаваў сябе з лепшага боку, заслужыў павагу калег. Яго цэніць кіраўніцтва, а сябры бяруць прыклад. Віктар Ціханавіч выдатна разбіраецца ў тэхніцы, свой «Кіравец» ён ведае як свае пяць пальцаў.
Падзячнае пісьмо абкама прафсаюза – толькі адна са шматлікіх ацэнак яго работы.

— Сельскагаспадарчы сезон цяпер у самым разгары, — гаворыць Віктар Кардаш. – Пасля корманарыхтоўкі надыдзе чарга ўборачнай кампаніі, пасеву азімых. Увогуле, праца хлебароба вечная і высакародная.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 342 раз Последнее изменение 26.06.2019 14:16
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить