27.04.2018 15:05

У вёсцы Лешна ўшанавалі памяць ахвярам Чарнобыльскай катастрофы

Ля помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў вёсцы Лешна Маладзечанскага раёна сабраліся ліквідатары, перасяленцы з заражаных радыяцыяй тэрыторый, школьнікі, прадстаўнікі ўлады, мясцовыя жыхары. У час мітынгу-рэквіема яны ўшанавалі подзвіг тых, што 32 гады таму ратаваў свет.

У вёсцы Лешна ўшанавалі памяць ахвярам Чарнобыльскай катастрофы "Маладзечанская газета"

— Мы нізка схіляем галовы перад героямі-ліквідатарамі, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. — Іх мужнасць назаўсёды застанецца ў памяці беларусаў. Яны адвялі бяду ад многіх пакаленняў, і наша задача – зрабіць высновы з чарнобыльскай трагедыі. А яшчэ трэба клапаціцца пра экалагічную бяспеку ў краіне і свеце.

А. Лукоўская дадала, што Маладзечаншчына прыняла больш за дзве тысячы перасяленцаў. Для гэтых людзей наш раён стаў сапраўды родным. Дзяржава аказвае ім дапамогу, у краіне рэалізуюцца спецыяльныя сацыяльныя праграмы. Пацярпелыя не пакінуты сам-насам са сваёй бядой.

— І сёння баліць сэрца, калі ўспамінаю тыя падзеі, — падзяліўся думкамі ліквідатар аварыі на ЧАЭС былы намеснік старшыні Хойніцкага райвыканкама Анатолій Гапоненка. — У 1986-м я разам з іншымі арганізоўваў адсяленне жыхароў. Многія тады пакінулі жыллё, маёмасць, якую нажывалі гадамі, гаспадарку. Такое не па-
вінна больш паўтарыцца.

Берагчы сваю зямлю, спакой і мір заклікаў настаяцель Лебедзеўскай Свята-Троіцкай царквы айцец Мікалай. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС мінутай маўчання. Да помніка ляглі жывыя кветкі.

Чытайце таксама: Льготы и гарантии пострадавшим и ликвидаторам аварии на ЧАЭС

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/2701-u-vjostsy-leshna-shanavali-pamyats-akhvyaram-charnobylskaj-katastrofy.html#sigProIdb71717ad58
Прочитано 1903 раз Последнее изменение 27.04.2018 15:05
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить