06.03.2018 15:12

Жывёла -- на кантролі

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па рэалізацыі палажэнняў закона «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, назіранні за сельскагаспадарчымі жывёламі (статкамі), ідэнтыфікацыі і назіранні за прадуктамі жывёльнага паходжання».

Жывёла -- на кантролі "Маладзечанская газета"

Адна з галоўных яго задач закона — неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання і вызначэнне найбольш эфектыўных спосабаў кантролю бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Кантралюецца кожны этап харчовага ланцуга ад нараджэння жывёлы, яе ўтрымання і кармлення, метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння з выкарыстаннем ветэрынарных прэпаратаў, спосабаў забою, перапрацоўкі сыравіны, рэалізацыі і кантролю якасці і бяспекі гатовай прадукцыі, якая трапляе да спажыўца.

Уладальнікі сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) абавязаны (за выключэннем адносін, што ўзнікаюць пры выкарыстанні сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) фізічнымі асобамі для ўласных патрэб і пры адсутнасці мэты атрымання прыбытку і г.д.) уносіць у рэестр сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) наступную інфармацыю: дату і месца нараджэння жывёлы, звесткі аб праведзеных у адносінах да яе ветэрынарных мерапрыемствах, аб перамяшчэнні, забоі, падзяжы і г.д.

Праведзеныя мерапрыемствы паказалі, што не ўсе ўладальнікі жывёлы ўносяць неабходную інфармацыю. Напрыклад, на 1 студзеня ў раёне ўстаноўлены факт незанясення звестак аб праведзеных у дачыненні да сельскагаспадарчай жывёлы ветэрынарных мерапрыемствах і звестак аб яе забоі, падзяжы. Акрамя гэтага, дублікаты згубленых бірак не былі заказаныя, у той час як частка жывёлы была рэалізаваная.

Звяртаем увагу ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, што з 31 студзеня 2018 года за парушэнне парадку ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) артыкулам 15.65 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

МАЛАДЗЕЧАНСКІ МІЖРАЁННЫ КАМІТЭТ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ.

Прочитано 2295 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.