05.03.2018 13:21

Молодежь разных стран мыслит глобально

Источник

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага ў лютым стаў месцам правядзення міжнароднага праекта з удзелам шасці краін — Азербайджана, Балгарыі, Люксембурга, Расіі, Эстоніі і Беларусі.


Гэта была пятая сустрэча моладзі на базе каледжа, арганізаваная і фінансаваная некамерцыйнай арганізацыяй «Together Luxembourg» з дапамогай праграмы Еўрапейскай камісіі «Erasmus +». Мы расказвалі таксама пра праект у Люксембургу.

Як захаваць бяспеку харчовых прадуктаў і прадукцыі сельскай  гаспадаркі? Што трэба зрабіць для змяншэння пагрозы экалагічнай катастрофы? Якія шляхі супрацьстаяння карупцыі і сусветнаму крыміналу? Гэтыя і іншыя глабальныя праблемы ў большай ці меншай ступені паўстаюць перад грамадствам незалежна ад кантынента ці наяўнасці граніц, расы ці веравызнання людзей. Нягледзячы на тое, што жыццё ў розных краінах мае свае асаблівасці, часам пэўныя праблемы лягчэй вырашыць разам.

Што хвалюе моладзь найбольш? Удзельнікі праекта адказвалі на гэта пытанне па-рознаму. Напрыклад, Балгарыю і Азербайджан, па словах прадстаўнікоў праекта, аб’ядноўваюць гендарная няроўнасць. У гэтых краінах пераважаюць традыцыйныя погляды на ролю жанчыны і мужчыны ў грамадстве. Лічыцца, што ў палітыцы ці эканоміцы жанчыне не месца, і калі раптам яна дасягнула поспеху, то гэта не вынік яе працы і здольнасцей, а выключна шанцаванне...

Прадстаўніца Люксембурга родам з Чарнагорыі. Дзяўчына расказала, што на яе радзіме ёсць праблема з перапрацоўкай смецця. У мнагадзетных сем’ях (а іх там вельмі шмат) дзецям надаюць мала ўвагі, іх «выхоўвае» вуліца. Шмат краін Еўропы адчуваюць наступствы глабальнага пацяплення, міграцыі і эміграцыі моладзі ў больш развітыя краіны, там цяжка знайсці работу, тым больш з высокім заробкам. Прадстаўнікі Расіі заклапочаны пытаннямі адукацыі. Для беларусаў актуальным застаецца ўздзеянне радыяцыі на здароўе насельніцтва пасля аварыі на ЧАЭС...

У полі зроку ўдзельнікаў праекта была і будучыня інтэрнэту. Я пацікавілася: чым можа быць небяспечны працэс актыўнага пранікнення сусветнага павуціння ва ўсе сферы жыцця? У гэтым ёсць пэўныя плюсы, але разам з тым чалавецтву пагражае не толькі фізічная залежнасць ад гаджатаў, але і эмацыянальная. «Расплатай за гэта можа стаць адсутнасць уласнага меркавання і спыненне чалавека ў развіцці, бо запамінаць новую інфармацыю проста не будзе патрэбы», — адказалі хлопцы і дзяўчаты.

Запрашаем да стала!

Кожны дзень праекта быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі ў Маладзечне і Мінску. Хлопцы і дзяўчаты ладзілі інтэрнацыянальныя вячэры, на якіх прадстаўлялі свае краіны праз стравы, гульні, танцы і песні. Нашы суайчыннікі частавалі гасцей паляндвіцай, каўбасамі, салкам з агурочкам, чорным хлебам і кісялём. З дапамогай удзельнікаў этнаграфічнага клуба «Кола» беларусы навучылі гасцей нацыянальным танцам і гульням. На стале ў расіян былі абаранкі, бутэрброды з чырвонай рыбай і ікрой, у прадстаўнікоў Балгарыі — сыр, каўбаскі і ёгурт (кисла мляко). Азербайджанцы частавалі пахлавой і іншымі слодычамі, прэзентавалі віно і мінеральную ваду.

Поўнасцю матэрыял змешчаны ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 3 сакавіка.

Фота: Руслан АПАНОВІЧ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/2418-molodezh-raznykh-stran-myslit-globalno.html#sigProIded6fb3a862
Прочитано 1314 раз Последнее изменение 05.03.2018 13:21
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить