06.04.2017 11:28

У Маладзечне выбралі лепшую мнагадзетную сям'ю (фота)

Вольга Місіюк і Сяргей Калубака аднакласнікі. Пажаніліся яны 1 красавіка. І гэта не жарт! Іх дружная мнагадзетная сям'я – самае найлепшае таму пацвярджэнне. Дружныя, артыстычныя, абаяльныя і вельмі прыгожыя – менавіта яны  сталі пераможцамі раённага этапу абласнога конкурсу «Мнагадзетная сям’я года Міншчыны», што праходзіў у Маладзечне.

У Маладзечне выбралі лепшую мнагадзетную сям'ю (фота) "Маладзечанская газета"

Сяргей працуе мантажнікам на прыватным прадпрыемстве, захапляецца рыбалкай. Прычым вудзіць рыбу на сваім участку – выкапаў вялікую сажалку, развёў карпаў. Вольга іх цудоўна запякае, але кулінарыя – толькі адно з яе захапленняў. Працуе яна харэографам у гімназіі-каледжы мастацтваў, стварае сцэнічныя вобразы, прыдумвае і шые касцюмы. Дачка Вольгі ад першага шлюбу Даша прыгожа спявае, яна пераможца міжнародных і рэспубліканскіх вакальных конкурсаў. Дачка Сяргея Ангеліна віртуозна вяжа кручком. Дзяўчынкі сябруюць паміж сабой, апякаюць брацікаў -- двайнят Барыса і Фёдара.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел пяць семя'ў. Таццяна і Сяргей Гірвель (пяцёра дзяцей), Анастасія і Яўгеній Сцепулёнак (трое дзяцей), Павел і Наталля Кароўкіны (трое дзяцей), Наталля і Дзмітрый Патрэпка (трое дзяцей).

А пераможцы -- сям’я Калубака-Місіюк -- 14 красавіка  прадставіць наш раён на рэгіянальным этапе конкурсу, які пройдзе ў Мядзеле. Пажадаем ім удачы!

Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў "МГ" за суботу, 08.04.2017 г.

Фота: Аляксей Платко.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/sotsium/item/1132-u-maladzechne-vybrali-lepshuyu-mnagadzetnuyu-syam-yu.html#sigProIdcea2ba8e7f
Прочитано 1992 раз Последнее изменение 06.04.2017 11:28
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Комментарии   

# Зритель 07.04.2017 10:41
Семьи молодцы, что согласились участвовать в этом шоу. А что в районе только пять семей многодетных? Или остальные не захотели показать себя? А может и не предлагали. Что-то я объявления нигде не видела. Знаю семью, которая тоже хотела бы поучаствовать, но им никто не предложил.
Ответить

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить