03.03.2018 10:58

«У мяне дзевяць бабуль і адзін дзед!»

Источник

Так гаворыць пра сваих падапечных Алена Вашчанка, сацыяльны работнік, прызнаны лепшым у сваёй прафесіі.

«У мяне дзевяць бабуль і адзін дзед!» "Маладзечанская газета"

Яе імя занесена на раённую Дошку гонару.

Яна -- тэхнік-тэхнолаг хлебабулачнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці. Працавала афіцыянткай у кафэ, прадаўцом у магазіне, адміністратарам у цырульні, нават вырабляла кераміку на заводзе. Яна не баіцца ніякай работы і не любіць сядзець без справы.

Шэсць гадоў таму Алена ўладкавалася сацработнікам у раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на замену дэкрэтнага водпуску.
'
— Спачатку мяне ўзялі з выпрабавальным тэрмінам і папярэдзілі: вытрымаеш тры месяцы – будзеш працаваць далей, — успамінае пачатак свайго прафесійнага шляху Алена.

Дзень за днём Алена прывыкала да сваіх пажылых падапечных, а тыя – да яе. Цяпер яны часта называюць яе не інакш як дачушка.



— Канешне, з пажылымі людзьмі бывае нялёгка. Яны вельмі ранімыя, чуллівыя, часам безабаронныя, як дзеці, — дзеліцца Алена. — Але ў мяне ні разу не ўзнікла думка змяніць работу: прыкіпела да сваіх падапечных душой, як да родных, жыву іх клопатамі, турботамі, трывогамі і радасцямі. Ведаю, што яны заўсёды мяне чакаюць і шчыра радуюцца майму прыходу.

Пад апекай Алены дзясяцера чалавек. Усе яны розныя па характары і ўзросце, у кожнага свой лёс. Падапечныя даверліва дзеляцца з «дачушкай» перажываннямі, расказваюць, што іх турбуе. Самая старэйшая – 94-гадовая Валянціна Грыгор’ева, маці загінулага воіна-афганца. Алена дапамагае ёй весці перапіску з нявесткай і праўнучкай, якія жывуць ва Украіне і з’яўляюцца для жанчыны дарагім напамінам пра сына Івана. Сярод падапечных і Алена Язерская, якая шмат гадоў адпрацавала ў медыцыне. Га-
ліна Іванчанка і Данута Кузняцова – знатныя гаспадыні, умеюць гатаваць, як кажуць, з нічога, і шчодра дзеляцца сваімі рэцэптамі. А нядаўна жаночую кампанію «разбавіў» Людовік Найдзіч. Нягледзячы на свой паважны ўзрост (яму 81 год), ён займаецца фізкультурай. Ні дня без гімнастыкі і прагулак на свежым паветры!

Дарэчы, пажылыя людзі вельмі любяць бываць на вуліцы разам з Аленай. Нярэдка прагулкі (што ўваходзяць у абавязкі сацработніка) зацягваюцца — трэба ж кожнага выслухаць... Да дробязей яна вывучыла і густы падапечных. Іншым разам толькі ўдакладняе спіс прадуктаў, што неабходна набыць у магазіне. Таксама дапамагае пажылым схадзіць да ўрача на прыём, а потым сочыць за захаваннем назначанага курса лячэння.

Алена вучыць сваіх падапечных карыстацца мабільным тэлефонам, камп’ютарам, планшэтам.

— Многія пенсіянеры па-сучаснаму глядзяць на жыццё і любяць паблукаць па сусветным павуцінні, асабліва пачытаць парады па аздараўленні. Запатрабаваная і функцыя скайпа. Яна актуальная для тых, чые дзеці, унукі і праўнукі жывуць у іншых гарадах і краінах, — заўважае Алена.
Сярод шматлікіх паслуг (а іх у пераліку дзясяткі) прадугледжана і чытанне ўслых, што вельмі падабаецца пенсіянерам.

Ёсць у яе і хобі, якое дапамагае разгрузіцца пасля працоўных будняў. Разам з 11-гадовым сынам Дзянісам майструе вырабы з прыроднага матэрыялу. І дорыць іх блізкім, сябрам і сваім падапечным.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 639 раз Последнее изменение 03.03.2018 10:58
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить