08.02.2018 8:34

Молодечненский музыкальный колледж участвует в международных проектах

Источник

Маладыя выкладчыкі і навучэнцы «Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага» ў студзені вярнуліся з Люксембурга, дзе прынялі ўдзел у міжнародным праекце пад назвай  «Погляд на жыццё скрозь прызму казкі».

Молодечненский музыкальный колледж участвует в международных проектах "Маладзечанская газета"

Арганізавала  і фінансавала праект некамерцыйная арганізацыя «Together Luxembourg» з дапамогай праграмы Еўрапейскай камісіі «Erasmus +» . Ідэя сустрэчы – пазнаёміць і аб’яднаць людзей з розных куткоў свету з дапамогай нефармальнай адукацыі. Прадстаўніцтвы  гэтай арганізацыі ёсць у многіх краінах ЕС, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Штогод праекты аб’ядноўваюць  некалькі тысяч чалавек з краін з рознымі культурамі праз міжнародныя абмен, валанцёрскую працу, семінары, навучальныя курсы і інш.

На гэты раз праект пад назвай «Погляд на жыццё скрозь прызму казкі» праходзіў  ў Люксембургу. У горад Дзіферданж, акрамя гаспадароў, прыехалі грамадзяне Азербайджана, Балгарыі, Расіі, Эстоніі, Беларусі. Расію прадстаўлялі педагогі і выкладчыкі музычнага вучылішча імя Рымскага-Корсакава, а нашу краіну -- выкладчыкі маладзечанскага музчынага каледжа Руслан Апановіч, Аляксандра Быкова, Аляксандра Грыбовіч, Дар’я Францкевіч, педагог-арганізатар Алеся Каролік, чацвёртакурсніцы Любоў Сямёнова і Юлія Храмец, студэнт з Мінска Валянцін Арцямёнак.   

На працягу сямі  дзён праходзілі семінары, заняткі ў майстэрнях па шматлікіх відах мастацтва --  тэатры, жывапісе, фатаграфіі, музыцы.  Практыка дапаўнялася дыскусіямі, уласнымі тэатральнымі пастаноўкамі, музіцыраваннем. Моладзь з розных краін свету прыйшла да высновы, што захаваць традыцыйную культуру вельмі важна для сучаснага грамадства. Падобныя абмены творчымі ідэямі -- выдатная магчымасць даць новае жыццё старым казкам, якія з’яўляюцца ўнікальнымі носьбітамі культурнай спадчыны.

Маладзечаны таксама пазнаёміліся з жыццём і мясцовымі жыхарамі Люксембурга, наведалі Еўрапейскі цэнтр, дзіцячы і падлеткавы цэнтры, Рускі цэнтр навукі і культуры, выступілі з творчай праграмай.
Кожны вечар пэўная дэлегацыя  прэзентавала сваю краіну з дапамогай відэасюжэтаў, фотаздымкаў, гульняў, традыцыйных танцаў і песень. Нашы суайчыннікі вырашылі развучыць на праекце беларускія традыцыйныя танцы «Верабей», «Матлёт» і вясёлую  шлюбную гульню «Цяцерка».

А з 9 па 18 лютага і ў маі гэтага года некамерцыйная арганізацыя «Together Luxembourg» правядзе два праекты ў Маладзечне, на базе нашага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. У цэнтры абмеркавання ўдзельнікаў гэтых мерапрыемстваў будуць глабальныя праблемы экалогіі і змянення клімату, галеча і сацыяльная ізаляцыя, правы чалавека, міжкультурны дыялог, салідарнасць пакаленняў,  інтэрнэта і г.д.

Алеся КАРОЛІК, педагог-арганізатар музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/ru/sotsium/item/2287-molodechnenskij-muzykalnyj-kolledzh-uchastvuet-v-mezhdunarodnykh-proektakh.html#sigProId834a33c122
Прочитано 1554 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить