09.02.2018 9:45

Зоорынок в Молодечно переехал с Либава-Роменской на улицу Мира

Источник

Куды з’ехаў зоабатанічны рынак, што раней знаходзіўся па вуліцы Лібава-Роменскай? З такім пытаннем звярнуліся ў нашу рэдакцыю жыхары раёна.

Зоорынок в Молодечно переехал с Либава-Роменской на улицу Мира "Маладзечанская газета"

Каментарый мы атрымалі ў начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Ірыны Крук:
-- Раней работу зоабатанічнага рынка арганізоўвала райспажыўтаварыства. Менавіта па яго рашэнні гэты аб’ект быў ліквідаваны і выключаны з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь. Улічваючы важнасць пытання, у райвыканкаме адбылася сустрэча з прадстаўнікамі бізнесу, на якой прапаноўвалася іншым суб’ектам гандлю арганізаваць аналагічны рынак.

Новая зона для гандлю жывёлай, птушкай, кормам ужо абсталявана і пачала працаваць 7 лютага на рынку ТАА «Маладзечанскі кірмаш» па вуліцы Міру, 3. Яна размяшчаецца на аўтастаянцы з заездам з боку гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра «Модуль».

Тут прадугледжаны гандаль з аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, прылаўкаў. На рынку ёсць лабараторыя ветэрынарнай санітарнай экспертызы прадуктаў жывёлагадоўлі і раслінаводства.

Гандаль будзе праходзіць па  па серадах, суботах і нядзелях.

Прочитано 1694 раз Последнее изменение 09.02.2018 9:45
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить