28.09.2018 14:24

Як дзесяцікласніца была перакладчыцай для гасцей з Эслінгена

Источник

Лепшыя юныя лінгвісты нашага горада сабраліся ў зале літаратуры на замежных мовах цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча на падвядзенне вынікаў акцыі «Лета з кнігай», якая праходзіла на працягу летніх канікулаў.

Як дзесяцікласніца была перакладчыцай для гасцей з Эслінгена "Маладзечанская газета"

У час яе вучні розных школ горада чыталі кнігі на англійскай, французскай, нямецкай і польскай мовах. У пачатку восені бібліятэкары Таццяна Летунова і Ларыса Берташ падлічылі, хто прачытаў больш, і за-
прасілі пераможцаў на традыцыйнае мерапрыемства. Сярод іх была і дзесяцікласніца СШ №5 Юлія Дземідовіч – адна з актыўных наведвальніц залы літаратуры на замежных мовах. За выдатныя веды нямецкай па праграме супрацоўніцтва ў мінулым годзе Юлю накіравалі на вучобу ў горад Гётынген, дзе яна пражыла сем месяцаў. Дзяўчына расказвае, што яе ўзровень замежнай мовы значна ўдасканаліўся. Пасля вяртання дадому ў час святкавання 630-годдзя Маладзечна Юлю папрасілі быць перакладчыцай для гасцей з Эслінгена, якія былі запрошаны на свята. І яна выдатна справілася. Вось які высокі ўзровень ведаў замежнай мовы ў нашых вучняў! Чытанне кніг у арыгінале – неад’емная частка поспеху.

— Мы рады, што з кожным годам кола нашых чытачоў пашыраецца, — зазначыла на мерапрыемстве Таццяна Летунова. – Сёлета асаблівай папулярнасцю карысталіся кнігі на нямецкай і польскай мовах, хаця і французскія, англійскія таксама былі запатрабаваныя. Вельмі зацікаўленыя навучэнцы гімназій №6, 10, 3, сярэдніх школ №5, 8, 1.

Удзельнікаў урачыстасці павіншавала намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Галіна Адамовіч.

— Хітрая штука – чытанне. Вы далучаецеся да вопыту іншых людзей і будзеце пазбаўлены ад памылак, якія зрабілі яны, — зазначыла супрацоўніца Інстытута польскага Марыя Пушкіна ў час уручэння падарункаў.

Найбольш кніг на польскай мове прачытаў васьмікласнік гімназіі №10 Аляксандр Бурак, які быў лідарам і ў мінулым годзе. Сярод прыхільнікаў англійскай перамагла дзесяцікласніца гімназіі №6 Аліна Курсава, якая была мацнейшай і летась.

Пераможцы акцыі «Лета з кнігай» Карына Леановіч, Арына Курсава, Аляксандр Бурак, Даша Кандратовіч, Цімур Гаварко.



Вельмі запатрабаваная літаратура на нямецкай мове, асабліва сярод навучэнцаў гімназіі №10. Сярод іх і пераможцы акцыі — шасцікласніца Карына Леановіч і Даша Кандратовіч, якая вучыцца ў 10 класе. Даша расказвае, што па праграме супрацоўніцтва разам з іншымі вучнямі  паедзе на дзесяць дзён у Эслінген і ў яе будзе цудоўная магчымасць прымяніць свае веды на практыцы.
У лідарах сярод юных франкафонаў таксама мінулагодні пераможца – пяцікласнік гімназіі №3 Цімур Гаварко. Ён падзякаваў за цікавыя ўрокі французскай мовы настаўніцы Марыне Георгіеўне Сяйко, а за падтрымку – сваім бацькам.

Былі вызначаны таксама другія і трэція месцы. Усе пераможцы атрымалі падарункі ад інстытута Гётэ ў Мінску, пасольства Францыі ў нашай краіне, Інстытута польскага, інфармацыйнага цэнтра пасольства ЗША. А бібліятэка арганізавала для іх салодкі стол. Прыемным падарункам для ўсіх прысутных сталі вершы, песні на розных мовах, якія выканалі Аляксандр Бурак, Арына Курсава, Даша Кандратовіч, Віка Сташэўская, Ліда Сафонава.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 1427 раз Последнее изменение 28.09.2018 14:24
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Путешественники души Бонжур, месье Пике! »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить