24.08.2020 12:31

«Купала-Агра»: выкарыстоўваем кожную хвіліну

Мы наведалі ААТ «Купала-Агра», калі жніво ў гаспадарцы падыходзіла да завяршэння. На хлебнай ніве былі задзейнічаны пяць камбайнаў. Адвозілі збожжа з палёў чатыры аўтамабілі і трактар. Не забываліся аграрыі і пра закладку будучага ўраджаю.

— Ходам сёлетняй уборачнай у гаспадарцы задаволены, — гаворыць дырэктар ААТ Сяргей Клюеў. — Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых намнога перасягнула мінулагоднія паказчыкі. Выдатна спрацавалі інжынерная і агранамічная службы. Глеба была добра падрыхтаваная, пасевы старанна
апрацаваныя. Жніво вядзецца высокімі тэмпамі, хлебаробы працуюць з раніцы да вечара. Да сваіх абавязкаў яны адносяцца адказна.

Субяседнік падкрэсліў, што ўдзельнікі жніва матываваныя. За сваю працу яны атрымаюць высокую заработную плату. Акрамя таго, пры ўмове выканання сезоннага задання работ-
ніку прадугледжана натуральная аплата – тона збожжа. Камбайнавыя экіпажы і вадзіцелі, якія пераадолелі тысячны рубеж у намалоце і адвозцы збожжа, атрымаюць па дзесяць базавых велічынь прэміі. Пасля заканчэння жніва на платнай аснове гаспадарка дапаможа мясцовым жыхарам убраць асабістыя палеткі.

— Да заканчэння палявога сезона яшчэ далёка, — дадаў Сяргей Клюеў. — Паралельна са жнівом вядуцца і іншыя работы: прасаванне саломы, падрыхтоўка палеткаў да сяўбы азімых культур... Надвор’е спрыяльнае, і мы выкарыстоўваем кожную хвіліну — убіраем ураджай і закладваем асновы для будучага.

Энтузіязм кіраўніка падзяляюць спецыялісты. Яны разумеюць, жніво — галоўны экзамен для аграрыяў. Хлебаробы ўпэўнены, што вытрымаюць яго годна.

За дасягненне намалоту збожжа ў тысячу тон тры камбайнавыя экіпажы ААТ «Купала-Агра» атрымалі падарункі ад прафсаюза работнікаў АПК.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 394 раз Последнее изменение 24.08.2020 12:31
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить