29.05.2020 12:17

Лепшы галоўны заатэхнік раёна працуе ў «Гарадзілаве»

Па выніках работы за мінулы год у намінацыі «Лепшы работнік сельскай гаспадаркі» Маладзечаншчыны быў адзначаны галоўны заатэхнік ААТ «Гарадзілава» Ілья Галадзько. Яго імя занесена на раённую Дошку гонару. Гэта дасягненне не першае за працоўную біяграфію спецыяліста.

Заатэхнік ААТ «Гарадзілава» Ілья Галадзько. Заатэхнік ААТ «Гарадзілава» Ілья Галадзько. "Маладзечанская газета".

Асноўнымі сваімі рысамі, якія дапамагаюць паспяхова спраўляцца з вытворчымі заданнямі, Ілья Уладзіміравіч лічыць працавітасць і дысцыпліну. А інакш і быць не можа. Такая спецы-фіка жывёлагадоўлі — падапечныя патрабуюць пастаяннага догляду. Для рагуль няма выхадных і свят. А значыць, трэба быць у пастаяннай гатоўнасці вырашаць вытворчыя пытанні.

— Энергічны стыль жыцця для мяне звыклы, — гаворыць галоўны заатэхнік. – А любоў да вёскі, сельскагаспадарчай працы прывілі бацькі. І гэта не дзіўна. У сям’і было шасцёра дзяцей, трымалі вялікую гаспадарку. Малыя дапамагалі дарослым даглядаць жывёлу. Пра касьбу, малацьбу і іншыя работы ведаю не па чутках. Таму пытання, які жыццёвы шлях вы-браць, для мяне не стаяла. Са школы марыў стаць заатэхнікам.

У Віцебскую ветэрынарную акадэмію Ілья паступіў без праблем. Пасля яе заканчэння працаваў у навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі ў Жодзіне. Планаваў пры-свяціць сябе навуковай дзейнасці. Аднак практыка ўзяла верх над тэорыяй. Спецыяліст некалькі гадоў працаваў на Лагойскім СК «Трайпл-агра», дзе і пазнаёміўся з цяперашнім кіраўніком ААТ «Гарадзілава» Дзмітрыем Грамовічам. Па яго запрашэнні пераехаў на Маладзечаншчыну.

— Гаспадарка пастаянна развіваецца, нарошчвае абароты, — адзначыў Ілья Галадзько. – На фермах праводзіцца мадэрнізацыя. Вялікая ўвага надаецца культуры вытворчасці. Рэалі-зуюцца ўсе патрэбныя заатэхнічныя мерапрыемствы. Выконваецца рэжым дойкі і кармлення. На належным узроўні і ветэрынарнае абслугоўванне. Паспяхова вядзецца племянная работа.

У выніку сярэднясутачны надой на карову складае 24 літры. Прычым прадукцыя ідзе на перапрацоўку сортам «экстра». Яна выкарыстоўваецца пры вытворчасці дзіцячага харчавання. Таму патрабаванні па якасці надзвычай высокія.

Субяседнік адзначыў, што вытворчым поспехам спрыяе маральна-псіхалагічны клімат у калектыве. Патрабаванні да жывёлаводаў высокія. Пры гэтым людзі матываваныя. Яны атрымліваюць добрую заработную плату, маюць важкі сацыяльны пакет. У гаспадарцы створаны належныя бытавыя ўмовы. Вырашаецца жыллёвае пытанне. Важна і тое, што ініцыятывы кіраўніцтва таварыства падтрымліваюцца на ўзроўні раёна.

Ілья Уладзіміравіч нагадаў, што ў гаспадарцы дзейнічаюць чатыры малочнатаварныя фермы і таварная ферма па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Вызначана пляцоўка для будучага малочнатаварнага комплексу ля вёскі Гарадзілава.

— У будучыню гляджу з аптымізмам. Стойлавы перыяд у гаспадарцы прайшоў паспяхова. Формула трох «К» (кадры, кармы, каровы) працуе спраўна. Калектыў абгрунтавана разлічвае на далейшае нарошчванне выпуску жывёлагадоўчай прадукцыі, — падкрэсліў лепшы галоўны заатэхнік раёна.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 308 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить