28.01.2020 16:01

Стойлавы перыяд - не застойны

Зімова-стойлавы перыяд адзін з найбольш адказных у жывёлаводаў. Галоўныя задачы для іх цяпер — пастаянна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, забяспечваць належную якасць прадукцыі. У ААТ «Хоўхлава» гэта разумеюць, таму і вынікі маюць адны з лепшых у раёне.

Стойлавы перыяд - не застойны "Маладзечанская газета".

— У гаспадарцы ўтрымліваецца 1700 галоў буйной рагатай жывёлы, — гаворыць дырэктар таварыства Андрэй Стадуб. – Колькасць дойнага статка – 629 галоў. Дзей-
нічаюць тры малочнатаварныя фермы. Пры кожнай з іх — прафілакторый для ўтрымання маладняку. Летась на МТФ «Задварцы» ўведзены ў строй комплекс па дарошчванні цялят. Штодзень здаём на перапрацоўку амаль 7300 кілаграмаў малака.
Аплата за яго — асноўная крыніца даходаў арганізацыі ў зімовыя месяцы.
Андрэй Віктаравіч падкрэсліў, што жывёлы ў стойлавы перыяд забяспечаны ўсім неабходным. Кармоў хапае, у тым ліку «дзіцячага харчавання» (спецыяльных камбікармоў) для маладняку. Рацыён падапечных збалансаваны. Своечасова і ў поўным аб’ёме праводзяцца ўсе заатэхнічныя і ветэрынарныя мерапрыемствы. Акрамя малака, гаспадарка здае на перапрацоўку і мяса.

— Ялавічыну прымаюць «Велес-Міт», «Акдзімал», іншыя прадпрыемствы, — адзначыў субяседнік. – Наяўнасць некалькіх партнёраў дае магчымасць манеўраваць — пастаўляем жывёлу туды, дзе на дадзены момант цана найбольш выгадная. Аднак асноўную стаўку робім менавіта на малако. Гэта дазваляе стабільна выплачваць работнікам зарплату, пакрываць бягучыя патрэбы гаспадаркі. А яшчэ дзякуючы такой эканамічнай «падушцы бяспекі» таварыства працуе прыбыткова, без даўгоў і запазычанасці.

Андрэй Стадуб засяродзіў увагу, што жывёлагадоўля і раслінаводства дапаўняюць адзін аднаго. Павелічэнне вытворчасці ў адной галіне аказвае станоўчы ўплыў на другую. Таму ў таварыстве планамерна нарошчваецца матэрыяльна-тэхнічная база абодвух кірункаў сельскагаспадарчай дзейнасці.

Так, летась «Хоўхлава» закупіла звыш дзясятка адзінак тэхнікі, у тым ліку тры трактары, кормараздатчык, касілку, агрэгат для прасавання сена. Гэта не дрэнна, калі ўлічыць, што летась у арганізацыі працавала 88 чалавек. Не менш тэхнікі плануецца закупіць сёлета.

— Аснова будучага ўраджаю закладваецца ўжо цяпер, — сказаў Андрэй Віктаравіч. — Каб не траціць вясной каштоўны час, як мага больш арганікі стараемся вывозіць на палі зімой (тым больш што надвор’е дазваляе). Вывезеная арганіка адразу раскідваецца і заворваецца. Акрамя таго, на палеткі пад яравую сяўбу ўнесена 280 тон калійных і 62 тоны фосфарных мінеральных угнаенняў. Такім чынам, база пад будучы ўраджай закладваецца добрая.

Даведка. Летась ААТ «Хоўхлава» было прызнана пераможцам у раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/6147-stojlavy-peryyad-ne-zastojny.html#sigProIddef9cfd0ff
Прочитано 305 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить