Последние новости

17.01.2020 9:22

З юбілеем, Маладзечаншчына! Віншаванні землякам

Цёплыя словы ад раённых улад і дэпутатаў.

З юбілеем, Маладзечаншчына! Віншаванні землякам "Маладзечанская газета"

Паважаныя землякі!

Гісторыя Маладзечанскага раёна -- гэта складальнік гісторыі Беларусі з мясцовымі асаблівасцямі і імёнамі вядомых людзей, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад не толькі ў нацыянальную, але і ў сусветную гісторыю і культуру.

За 80 гадоў маладзечанцы розных пакаленняў прайшлі вялікі, цяжкі і слаўны шлях. Разам з усёй краінай яны ваявалі на палях бітваў, аднаўлялі народную гаспадарку.
Закладзеныя дзесяцігоддзямі традыцыі беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца. Сучасная Маладзечаншчына – гэта рэгіён з вялікім эканамічным патэнцыялам, які ўключае ў сябе прамысловы, будаўнічы комплекс, развітую сельскую гаспадарку, сферу паслуг, сацыяльную сферу. Мы з поўным правам ганарымся нашымі землякамі – тымі, хто добрасумленна працуе і сваімі поспехамі славіць наш край.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім маладзечанцам за ўклад у развіццё раёна, любоў і адданасць сваёй малой радзіме. Шчыра жадаем раёну стабільнасці і росквіту, а ўсім жыхарам – моцнага здароўя, добрых падзей, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

***
Дарагія землякі! Паважаныя маладзечанцы!

Прыміце самыя добрыя віншаванні з юбілеем нашага любімага раёна!
Гэта свята для ўсіх пакаленняў жыхароў Маладзечаншчыны: для ветэранаў, чыя праца змяняла раён, для тых, хто сёння прымнажае славу роднай зямлі, для маладога пакалення, якое яшчэ толькі прыме эстафету адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.

За 80 гадоў нашы жыхары прайшлі доўгі, цяжкі і слаўны шлях. Разам з усёй краінай яны ваявалі на палях бітваў, аднаўлялі народную гаспадарку. Мы ганарымся нашай гісторыяй, сучаснымі дасягненнямі, верым у вялікую будучыню.
Дзякуй вам, дарагія землякі, за любоў і адданасць роднай зямлі, за вашу працу і клопат аб дабрабыце нашага агульнага дома.
Ад усёй душы жадаем нашаму раёну шчаслівай будучыні, новых перамог і дасягненняў, стабільнасці і працвітання, а ўсім жыхарам -- шчасця, здароўя і дабрабыту, поспехаў у вялікіх і малых справах, добрых падзей, упэўненасці ў заўтрашнім дне. Няхай наш раён заўсёды застаецца квітнеючым і прыгожым, а жыццё кожнай сям’і будзе напоўнена душэўным цяплом, радасцю і любоўю.

Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
***
Паважаныя сябры! Дарагiя землякi!

Прымiце самыя сардэчныя вiншаваннi з нагоды цудоўнай падзеi -- 80-годдзя з дня заснавання Маладзечанскага раёна!

Шлях працягласцю ў 80 гадоў, калi на карце Мiншчыны з’явiўся Маладзечанскi раён, быў няпростым, часам трагiчным. Успамінаючы далёкi 1940-ы, перагарнуўшы старонку гэтай гiсторыi, разумееш сапраўды тытанічныя намаганнi нашых дзядоў i бацькоў па адраджэнні роднай зямлi.

Жыхароў маладечанскай зямлi на працягу ўсёй шматвяковай гiсторыi адрознівалі высокi патрыятызм, вера ў свае сiлы, працавітасць, любоў да роднай зямлi. I ў гэты святочны дзень мае самыя шчырыя словы падзякi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны i працы – тым, хто здабыў нам мiрны светлы дзень, аднавіў нашу зямлю з пасляваеннай разрухi і попелу.

Патэнцыял Маладзечанскага раёна велiзарны. I кожны з нас на сваiм рабочым месцы абавязаны яго рэалiзаваць у поўнай меры, паднімаць эканомiку на больш высокi ўзровень.

Ад усяго сэрца вiншую вас, хто любiць сваю зямлю і даражыць ёю, хто прыкладае свае веды i талент, сэрца i рукi да далейшага росквiту маладзечанскай зямлi i ўсёй Беларусi!

К.В. КАПУЦКАЯ,
член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублікi Беларусь.

 

Прочитано 515 раз Последнее изменение 17.01.2020 9:22
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить