31.12.2019 11:54

Кіраўніцтва раёна ўручыла падарункі дзецям з інваліднасцю і пацыентам бальніцы

У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прынялі ўдзел Юрый Горлаў і Алеся Лукоўская. У апошнія пераднавагоднія дні прадстаўнікоў раённай улады сустракалі ў дзіцячай бальніцы і цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў быў госцем на навагоднім ранішніку ў ЦКРНіР, якія наведваюць дзеці з інваліднасцю. Кіраўнік раёна ўручыў дырэктару ўстановы Анжаліцы Шапяленка сертыфікат на набыццё камп’ютара, а дзецям -- цукеркі.

Станоўчыя эмоцыі -- важная ўмова для выздараўлення. Дзецям, якія напярэдадні свят апынуліся ў бальніцы, таксама выпаў шанс сустрэцца з Дзедам Марозам, Снягурачкай і казачнымі персанажамі.

Інтэрактыўны спектакль з карагодамі і гульнямі падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак артысты цэнтралізаванай клубнай сістэмы Анастасія Марчанка, Дзмітрый Бажко, Ірына Хабібава, Ала Канановіч. А намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алеся Лукоўская павіншавала дзяцей з Новым годам і пажадала самага галоўнага -- не хварэць.

Да тых, хто не змог прыйсці на ранішнік, Дзед Мароз з падарункамі завітаў у палату.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» будзе доўжыцца да 10 студзеня.

Лілія ЛІПНІЦКАЯ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Прочитано 368 раз Последнее изменение 31.12.2019 11:54
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить