07.11.2019 16:11

За два гады атрымалі 78 адзінак новай сельгастэхнікі

На працягу гэтага і мінулага гадоў у гаспадаркі раёна паступіла 78 адзінак новай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, летась арганізацыі АПК набылі 18 адзінак новай тэхнікі і абсталявання, у тым ліку 5 энерганасычаных трактароў «Беларус», 5 збожжаўборачных і 5 кормаўборачных камбайнаў.

Сёлета мехпарк гаспадарак папоўніўся 60 машынамі, трактарамі і сельскагаспадарчымі агрэгатамі. Прыступілі да работы 7 трактароў «Беларус», пагрузчык «Амкадор», аўтамабіль МАЗ, кормаўборачны камбайн КВК-800. Сярод іншых паступленняў — па 11 прэс-падборшчыкаў і кормараздатчыкаў, 7 касілак, 6 культыватараў, 3 пасяўныя агрэгаты, 3 прычэпы і гэтак далей.

Тэхніка набываецца з улікам патрэб канкрэтных гаспадарак. Прыярытэт аддаецца айчынным вытворцам. Дзякуючы ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў АПК павялічваецца рэнтабельнасць вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышаецца прадукцыйнасць працы, зніжаецца верагоднасць зрываў тэрмінаў выканання агратэхнічных аперацый.

Немалаважна і тое, што навінкі тэхнікі больш зручныя ў абслугоўванні і патрабуюць менш часу падрыхтоўкі да сельгасработ. Акрамя таго, павялічваецца магчымасць сумяшчэння некалькіх аперацый.

Прочитано 72 раз Последнее изменение 07.11.2019 16:11
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить