04.11.2019 12:01

В Молодечненском районе создано семь новых профсоюзных «первичек» АПК

Нядаўна прайшла ІХ справаздачнавыбарная канферэнцыя раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.

В качестве иллюстарции. В качестве иллюстарции.

Дэлегаты прадстаўлялі 44 арганізацыі, у якіх налічваецца 5159 чалавек. Са справаздачай аб рабоце з лістапада 2014-га па кастрычнік гэтага года выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.

Як адзначыў дакладчык, райкам і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ажыццяўлялі мерапрыемствы па кантролі выканання працоўнага заканадаўства, прафілактыцы траўматызму, павышэнні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, забеспячэнні сацыяльных гарантый, абароне інтарэсаў работнікаў, стварэнні годных сацыяльна-бытавых умоў. Вялікая ўвага надавалася ўдасканаленню
аплаты працы.

Дзякуючы гэтаму прафсаюзы сталі рэальнай апорай для людзей, заслужана заваявалі давер і аўтарытэт у калектывах. Як вынік – стварэнне сямі новых пярвічных прафсаюзных арганізацый. Павялічваецца колькасць работнікаў суб’ектаў гаспадарання, ахопленых прафсаюзным рухам.

— У справаздачны перыяд праводзіліся навучальныя семінары для прафсаюзнага актыву, — падкрэсліў Уладзімір Саланенка. – Вялікая ўвага надавалася распрацоўцы калектыўных дагавораў. У гэтыя лакальныя нарматыўныя дакументы ўносіліся палажэнні, якія яшчэ больш павышаюць сацыяльную абароненасць работ-
нікаў. Так, калектыўны дагавор СУП «Хажоваагра-2009» прызнаны адным з лепшых у Беларусі сярод сельскагаспадарчых арганізацый.

Выступоўца нагадаў, што дзякуючы прынцыповай пазіцыі райкама прафсаюза свае правы адстаялі 207 работнікаў. Арганізацыі вярнулі членам прафсаюзаў суму ў памеры каля 15 тысяч рублёў, якая незаконна ўтрымлівалася ці не выплачвалася. Больш за 1700 рублёў было даплачана ў сувязі з палажэннямі, прапісанымі ў калектыўных дагаворах.

— Адна з асноўных задач райкама прафсаюза – павышэнне прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, павышэнне матывацыі працы, — зазначыў Уладзімір Саланенка. – Для гэтага арганізуюцца працоўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы і гэтак далей. Так, сёлета райкам заахвоціў 96 перадавікоў жніва (камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў). Работа будзе праводзіцца і
надалей. Наперадзе – прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод».

Дэлегаты канферэнцыі выбралі новы склад райкама, рэвізійнай камісіі, вырашылі іншыя пытанні. Старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў АПК выбраны Уладзімір Саланенка.

У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода, старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Юрый Брыль.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5616-v-molodechnenskom-rajone-sozdano-sem-novykh-profsoyuznykh-pervichek-apk.html#sigProId3eb19f66df
Прочитано 371 раз Последнее изменение 04.11.2019 12:01
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить