12.11.2019 7:54

Нужно ли спасать аиста?

Наступаюць халады і многія пералётныя птушкі ўжо рыхтуюцца адправіцца ў вырай. Фарміруюць «паходныя калоны» і буслы. Пры гэтым не ўсе птушкі гатовы да далёкага падарожжа. Адну іх нядаўна бачыла жыхарка Маладзечанскага раёна. Жанчына хацела б дапамагчы адзінокаму буслу, але не ведае, як гэта рабіць і ці трэба. З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Тананы.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета".

Хворая або прыкармілі

Як адзначыў эколаг, спачатку трэба высветліць прычыны «аселых» паводзін птушкі. Бусел можа быць хворы, паранены або яго проста прыкармілі жаласлівыя людзі. У апошнім выпадку яму няма стымулу ляцець у вырай. Ён прывык да падачак і ў дзікай прыродзе не выжыве.

Калі бусел хворы або дасягнуў гранiчнага ўзросту, ён у любым выпадку загіне. Натуральны адбор ніхто не адмяняў. Слабыя асобіны могуць падвергнуць небяспецы ўсю папуляцыю. Тут дзейнічаюць законы прыроды, суровыя але справядлівыя.
Іншая справа, калі птушка параненая або церпіць бедства (апынулася ў пастцы, стала ахвярай пажару і г.д.). Вось тут якраз і патрабуецца дапамога.

Юрыдычны аспект

Сяргей Танана падкрэсліў, што згодна з заканадаўствам бусел — гэта аб’ект дзікай прыроды і знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Самавольна забіраць яго з экасістэмы нельга. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

— Людзі могуць паведаміць пра факт, калі жывёле пагражае небяспека, — патлумачыў субяседнік. – Для гэтага трэба патэлефанаваць па нумары 112 і патлумачыць сітуацыю. Далейшыя дзеянні будзе прымаць спецыяльная камісія па аказанні дапамогі дзікім жывёлам. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі ветслужбы, райінспекцыі па ахове прыроды, іншых зацікаўленых арганізацый. Спецыялісты вырашаць, што рабіць у канкрэтным выпадку.

У адказе за тых, каго прыручылі

Як зазначыў эколаг, некаторыя людзі добраахвотна прыходзяць на дапамогу братам нашым меншым, падкормліваюць іх, ахоўваюць, усяляк клапоцяцца. Аднак рабіць гэта трэба правільна, не наносячы шкоды падапечным. Таму ж буслу за суткі трэба паўкілаграма корму (у час маразоў — кілаграм). Хлеб, батон і каша не падыходзяць. Птушка сілкуецца несалёнай рыбай або мясам. Такім чынам, утрыманне крылатага кватаранта будзе каштаваць дорага. Да таго ж хворая птушка можа заразіць хатніх жывёл.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ. Звычайна буслы пакідаюць Беларусь у 20-х чыслах жніўня. Верасень — час актыўнай міграцыі пеначак, ластавак, гусей, малінавак, канюкоў і іншых птушак. Увогуле асенняя міграцыя крылатых расцягваецца да лістапада.

Алег БЯГАНСКІ.

 

Прочитано 58 раз Последнее изменение 12.11.2019 7:54
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить