10.09.2019 15:51

«Наша місія – дарыць людзям прыгажосць»

Так лічаць работнікі кампаніі «Белор-Дызайн». Фабрыка, дзе выпускаюць касметычныя вырабы, знаходзіцца ў Радашковічах.


Прадукцыя радашковіцкіх вытворцаў касметыкі праславіла гарадскі пасёлак далёка за межамі нашай краіны. Яна пастаўляецца ў Расію, Украіну, Казахстан, Літву, Малдову, Латвію, Эстонію… Яе прыхільнікі ёсць і на Блізкім Усходзе.
Прадпрыемства аснашчана сучасным абсталяваннем, тут выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі, дзейнічае пастаянны кантроль якасці. Аднак галоўны фактар поспеху — згуртаваны калектыў, дзе працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Дзякуючы іх ведам і майстэрству тысячы людзей становяцца больш прыгожымі і ўпэўненымі ў сабе.

Яўгенія МАРКОЎСКАЯ, аператар расфасовачна-ўпаковачнага аўтамата:
— На прадпрыемстве працую шэсць гадоў. Работа падабаецца. Псіхалагічны клімат у калектыве добры. Гэта ў многім дапамагае выпускаць прадукцыю, якая падабаецца і жанчынам, і мужчынам. Рада, што маю дачыненне да стварэння прывабнага вобраза нашых спажыўцоў.

Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ, апаратчык прыгатавання парфумерна-касметычных сродкаў:
— На «Белор-Дызайне» працую восем гадоў. Жыву ў Радашковічах. На змену заўсёды прыходжу з добрым настроем. Касметыку ствараю па строга вызначанай рэцэптуры. Работа цікавая, прыносіць сапраўднае задавальненне.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5274-nasha-misiya-daryts-lyudzyam-prygazhosts.html#sigProIdb34dae83a8
Прочитано 63 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить