05.08.2019 10:33

В Молодечненском районе чествовали водителя, который перевез 2000 тонн зерна

Першым у раёне вадзіцелем, які перавёз з палёў на зернесушыльны комплекс дзве тысячы тон збожжа новага ўраджаю, стаў работнік ААТ «Гарадзілава» Сяргей Рынкевіч. Ён працуе на 20-тонным «КамАЗе».

Сергей Рынкевич перевез 2000 тонн зерна. Сергей Рынкевич перевез 2000 тонн зерна. "Маладзечанская газета"

Віншавалі перадавіка з адметным вынікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка. Герой жніва атрымаў падзячнае пісьмо і грашовую прэмію, яго аўтамабіль ўпрыгожыла другая сімвалічная зорка.

-- Настрой выдатны, працую з задавальненнем. Асабліва многа ўраджаю перавожу ў другую палову жніва, калі гаспадарка прыступіла да ўборкі пшаніцы, -- расказаў Сяргей Рынкевіч. -- Ураджай добры, таму і рэйсаў больш выходзіць. Малайчыны таксама камбайнеры, работнікі зернесушыльнага комплексу, іншыя спецыялісты. Дзякуючы ім, а таксама добрай арганізацыі кампаніі я і дасягнуў такіх вынікаў.
Вадзіцель атрымаў свой «КамАЗ» тры гады таму. Машына новая, магутная, салон камфортны -- абслугоўваць такую тэхніку прыемна. Вадзіцельскі стаж Сяргея складае амаль 27 гадоў.

Андрэй Паўкшта пажадаў Сяргею Рынкевічу далейшых поспехаў. Ён адзначыў, што немалаважную ролю ў арганізацыі і правядзенні ўборачнай кампаніі адыгрывае дэпутацкі корпус. Дэпутатамі з’яўляюцца многія кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак. Яны ўносяць значны ўклад у раённы каравай.

Па стане на 5 жніўня на Маладзечаншчыне абмалочана 12729 гектараў збожжавых і зернебабовых (69,5 працэнта ад усіх плошчаў). У лік дзяржзаказу рэалізавана 7436,5 тон зерня (97 працэнтаў ад плану).

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 713 раз Последнее изменение 05.08.2019 10:33
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить