01.07.2019 15:26

У Заскавічах рыхтуюцца да жніва

Падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы вядзецца комплексна. Пры гэтым аграрыі не забываюць і іншыя свае абавязкі – нарыхтоўваюць кармы для буйной рагатай жывёлы, праводзяць апрацоўку палёў.

— Жніво трэба правесці хутка і якасна, таму да выхаду на палі старанна рыхтуецца ўся спецыялізаваная тэхніка, — расказаў загадчык майстэрань ААТ «Заскавічы» Пётр Бурак. – Асаблівая ўвага надаецца папярэджанню страт будучага ўраджаю. Для гэтага праводзіцца герметыза-цыя вузлоў і механізмаў, заканапачваюцца швы, правяраецца надзейнасць работы агрэгатаў. Неабходныя запчасткі, абсталяванне і
матэрыялы ў гаспадарцы ёсць.

Субяседнік адзначыў, што рыхтуюць тэхніку механізатары, за якімі яна замацаваная. Гэта павышае матывацыю спецыялістаў выконваць работу добрасумленна. Людзі разумеюць: у выніку прастою яны страцяць у заработнай плаце. Абслугоўваць машынна-трактарны парк дапамагаюць вопытныя слесары.

У прыярытэце ў гаспадарцы і тэхніка бяспекі. У час нашага візіту мехдвор таварыства наведаў спецыяліст аператыўна-выязной брыгады раёнаў Маладзечанскіх электрычных сетак Аляксандр Студэнт.

— Удзельнікі ўборачнай павінны ведаць і выконваць правілы электрабяспекі. Гэта асабліва актуальна ў час работы ля паветраных ліній электраперадач, іншых аб’ектаў энергетыкі. Адпаведная інфармацыя будзе даведзена да механізатараў. Людзі атрымаюць спецыяльныя памяткі, — паведаміў спецыяліст.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4813-u-zaskavichakh-rykhtuyutstsa-da-zhniva.html#sigProId289361d917
Прочитано 602 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить