28.12.2018 14:23

Акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Маладзечанскім раёне

У Палац культуры былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных сем’яў, выхаванцы школ-інтэрнатаў, дзеці-інваліды, адораныя дзеці.

Акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Маладзечанскім раёне "Маладзечанская газета"

На свяце прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта, намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Соф’я Філістовіч.

Юрый Горлаў павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з самым чароўным святам. Ён пажадаў маленькім жыхарам раёна здзяйснення запаветных мар, цёплых усмешак, святочнага настрою. А яшчэ каб кожны дзень у новым годзе быў адметным, а добрыя справы яны прысвячалі сваёй малой радзіме.



Дзяцей і дарослых развесяліла, натхніла тэатралізаванае прадстаўленне «Тайна чароўнага гадзінніка». Адважныя героі адправіліся ў Краіну часу, каб завесці чароўны гадзіннік і наблізіць надыход Новага года.
Свята атрымалася цікавым і захапляльным, а яшчэ сучасным. Непаўторныя эмоцыі ў дзятвы выклікалі лазернае шоу, маштабныя, маляўнічыя дэкарацыі. Уразілі выдатныя акцёрскія здольнасці самадзейных артыстаў, харэаграфія, шыкоўныя касцюмы.

На пляцоўках Палаца было шумна і весела. Дзеці абаранялі карнавальныя касцюмы, удзельнічалі ў займальнай інтэрактыўнай праграме з вясёлымі гульнямі, карагодамі, конкурсамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ператвараліся ў любімых мульцяшных герояў, казачных персанажаў пры дапамозе аквагрыма, спявалі ў караоке «Чароўныя ноткі».

Моноблок поможет в учебе

Премьер-министр Сергей Румас поздравил с Новым годом воспитанников Радошковичской школы-интерната для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей. Высокий гость вручил детям сертификат на моноблок, который, по его словам, поможет в учебе, а также набор спортивных мячей и сладкие подарки.

— В нашей стране делается все, чтобы детям жилось хорошо, — отметил он в поздравительном слове. — В этом году государство ввело в строй 3 новые школы, 14 детских садов, отремонтировало много учебных заведений.

После новогоднего представления, организованного воспитанниками, Сергей Румас посетил два музея, созданных в школе, ознакомился с учебной и спортивной базой. В учреждении сегодня воспитывается 118 ребят, многие занимаются музыкой и спортом. И дети к визитам высоких гостей уже привыкли. Школу дважды в год посещают министр внутренних дел Игорь Шуневич, представители Белорусской федерации футбола, а несколько лет назад приезжал глава государства Александр Лукашенко.

Верныя сябры

У цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі вернымі сябрамі лічаць шэфскія арганізацыі, з якімі супрацоўніцтва доўжыцца не першы год.

Гэта Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, філіял №601 ААТ «ААБ Беларусбанк» (г. Маладзечна), ААТ «БЕЛПАМПС», раённыя арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і РГА «Белая Русь», «пярвічка» БРСМ чыгуначнага вузла станцыі Маладзечна. Іх прадстаўнікі завіталі ў госці да выхаванцаў цэнтра ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Але бываюць яны тут не толькі ў святы.

Да навагодніх віншаванняў калектыву ўстановы, хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў далучыліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Канановіч і намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская. Віталій Баранскі таксама прыйшоў з дабрачыннай місіяй не толькі як кіраўнік ААТ «БЕЛПАМПС», але і як дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.



Даўняя дружба з цэнтрам у парламентарыя Людмілы Канановіч. На працягу многіх гадоў разам з дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў і грамадскімі арганізацыямі яна садзейнічае ўмацаванню матэрыяльнай базы ўстановы. Звяртаючыся да выхаванцаў і іх бацькоў, Людміла Мікалаеўна зазначыла, што акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца ў краіне ўжо на працягу больш чым 20 гадоў. Гэта яшчэ раз гаворыць аб клопаце пра падрастаючае пакаленне, сем’і. А дарослыя павінны падарыць усім дзецям краіны радасць, цеплыню сваіх сэрцаў, стварыць казку і цуд.



Усе сябры цэнтра, канечне, не забыліся пра падарункі да навагодніх свят. Дзякуючы іх фінансавай падтрымцы тут заменяць уваходныя дзверы, некалькі вокнаў, набудуць мэблю ў раздзявалкі і гульнявыя пакоі, мадэрнізуюць асвятленне ў спартыўнай зале… Таксама дзеці атрымалі салодкія пачастункі.

Са словамі прызнання і ўдзячнасці да прысутных звярнулася дырэктар установы Анжаліка Шапяленка. А выхаванцы падрыхтавалі шаноўным гасцям творчыя падарункі – вершы, песенькі, танцы, якія ім было вельмі не проста вывучыць. Усе разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай вадзілі карагоды ля ёлкі.

— Кожны мае права на сваё свята, — заўважыў першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Калінковіч. – Наша структура стараецца дапамагаць дзецям, дарыць ім радасць. Хлопчыкаў і дзяўчынак з праблемамі здароўя хочацца атуліць асаблівым клопатам.

Дарэчы, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі супрацоўнічае з Вярхоўным Судом 15 гадоў. Мацнее дружба і з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

— У нас нямала студэнтаў, якія займаюцца валанцёрствам і прыязджаюць у цэнтр, каб упрыгожыць жыццё выхаванцаў. У хуткім часе мы зноў сюды завітаем! Да сустрэчы ўжо рыхтуюцца педагогі і моладзь. Гэта аднолькава важна для выхаванцаў цэнтра і нашых юнакоў і дзяўчат, якія вучацца быць неабыякавымі, — зазначыў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Генадзій Пальчык.

У цэнтры ўвагі былі і бацькі юных удзельнікаў навагодняга свята. Напэўна, самае галоўнае ў іх адрас пажаданне надзеі, без якой немагчыма жыць.

Здароўе – найлепшы падарунак

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў павіншаваў з Новым годам юных пацыентаў дзіцячай бальніцы, уручыў ім падарункі. Дабрачыннае прадстаўленне «Навагодні маршрут» тут наладзілі супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.   

Нават у доўгачаканыя любімыя святы ніхто з нас не застрахаваны ад хвароб, траўм, іншых непрыемнасцей. За тры дні да Новага года ў дзіцячай бальніцы на лячэнні знаходзіліся 85 хлопчыкаў і дзяўчынак. Канешне, кожны з іх марыў пра Новы год з падарункамі і цукеркамі, а не з уколамі і таблеткамі. І ўсё ж у гэты дзень на тварах многіх дзяцей засвяціліся ўсмешкі і яны хаця б ненадоўга забыліся пра свае хваробы. Нечаканым і надзвычай прыемным сюрпрызам для іх стаў ранішнік ля ёлкі, што ўстаноўлена ў адным з самых вялікіх пакояў бальніцы. Уся ўстанова ўпрыгожана шарыкамі, сняжынкамі, мішурой – атмасфера свята адчуваецца літаральна з першых крокаў.

Сем гадоў таму, у 2011-м, бальніца адкрылася пасля глабальнай рэканструкцыі, можна сказаць, атрымала другое нараджэнне. Тут камфортныя і светлыя палаты, абсталяваныя сучаснай тэхнікай аддзяленні.

Загадчык дзіцячай бальніцы Сяргей Рылоў расказвае, што кожны год па меры неабходнасці ў бальніцы нешта абнаўляецца, набываецца новае абсталяванне. Напрыклад, летась у аддзяленні рэанімацыі і анестэзіі ўстанавілі новы апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх.    

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Калядзіч падкрэсліла, што тут працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія дапамагаюць спраўляцца з хваробамі дзецям як з нашага раёна, так і з суседніх Валожынскага, Вілейскага, Мядзельскага. На базе бальніцы працуе рэанімацыйная брыгада, якая аператыўна выязджае на дапамогу.



Перш чым свята закружыла дзяцей у карагодзе, іх павіншаваў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Галоўнае пажаданне Юрыя Мікалаевіча – больш ніколі не хварэць, не трапляць у бальніцу. Ён выказаў упэўненасць, што ўрачы зробяць усё для таго, каб кожнае дзіця выздаравела як мага хутчэй, пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам здзяйснення жаданняў.

Выдатны падарунак ад райвыканкама атрымала і бальніца – вялікі тэлевізар, каб юныя пацыенты маглі глядзець любімыя мультфільмы.

Паверыць у цуды

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў дашкольную ўстанову №32 завіталі намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік упраўлення па адукацыі Іна Драпеза, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі дзіцячы фонд» Жанна Карповіч.

Амаль палова з дзвюх соцень выхаванцаў гэтай установы маюць праблемы са зрокам. Таму госці найперш жадалі дзецям здароўя, а калектыву сада – плёну і натхнення ў рабоце. Госці адрасавалі цёплыя словы віншаванняў і ўручылі дашкольнікам салодкія падарункі.

— Звычайна навагоднія святы мы ладзім сваімі сіламі, вельмі дапамагаюць і бацькі выхаванцаў. Прыемна і нечакана было вітаць гасцей – для нас гэта радасны сюрпрыз, — шчыра заўважыла загадчыца ясляў-сада №32 Іна Крупская.

У казачных навагодніх персанажаў ператварыліся работнікі ўстановы. Яны падрыхтавалі хлопчыкам і дзяўчынкам цікавыя загадкі, забавы, разам вадзілі карагоды. А Дзедам Марозам быў прафесійны акцёр Валерый Бабкін з Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Ён заўважыў, што не іграе гэту ролю, а жыве ёю – толькі тады малышы змогуць паверыць у цуды.

Дашкольная ўстанова №32 не адзіная, у якой пабывалі прадстаўнікі мясцовай улады, упраўлення па адукацыі райвыканкама і раённай арганізацыі «Беларускі дзіцячы фонд» у рамках акцыі «Нашы дзеці». У тым ліку яны наведалі дом сямейнага тыпу ў вёсцы Насілава. І добрыя справы працягваюцца…

Следователи привезли подарки

Управление Следственного комитета по Минской области на протяжении шести лет шефствует над воспитанниками школы-интерната №2 для детей с нарушениями зрения г. Молодечно.

По доброй традиции в канун новогодних и рождественских праздников следователи привезли детям сладкие подарки, а школе передали мягкую мебель. Заместитель начальника УСК по Минской области Александр Земницкий пожелал ребятам здоровья, радости, исполнения заветных желаний и чудес.

Самой большой благодарностью для гостей стало волшебное путешествие в новогоднее представление, подготовленное учащимися и педагогами учреждения.

Далучылася пракуратура

Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» далучылася мясцовая пракуратура. Для калектыву гэтай структуры яна стала ўжо добрай традыцыяй найперш дзякуючы Уладзіміру Дубоўскаму, пракурору Маладзечанскага раёна. У Дзеда Мароза ператварыўся яго памочнік Сяргей Габруковіч, а ў Снягурачку – старшы інспектар Юлія Жук.

З салодкімі падарункамі і цацкамі яны накіраваліся ў сям’ю маладзечанца Вадзіма Тычко. Ён адзін выхоўвае траіх дзяцей – 6-гадовага Мікіту, 5-гадовую Кацю і 3-гадовага Андрэя. Тата працуе грузчыкам на адным з прадпрыемстваў горада, а дзеці наведваюць дашкольную ўстанову №11. Яны былі вельмі рады гасцям, з задавальненнем расказвалі вершы Дзеду Марозу і Снягурачцы, вадзілі з імі карагоды ля ёлкі.

Трэба заўважыць, што пракуратура плённа супрацоўнічае з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Разам яны праводзяць дабрачынныя і асветніцкія мерапрыемствы. І заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі. «Адрастаў» для віншаванняў у рамках акцыі «Нашы дзеці» таксама падказалі педагогі.

Еще в рамках акции "Наши дети":

Подарки вручили волонтеры "Красного креста".

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/3802-aktsyya-nashy-dzetsi-prakhodzits-u-maladzechanskim-rajone.html#sigProIda690666c32
Прочитано 1829 раз Последнее изменение 28.12.2018 14:23
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить