13.12.2018 15:50

Акцыя «Нашы дзеці» -- у Мінску і Маладзечне

10 снежня ў краіне стартавала рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая прадоўжыцца да 11 студзеня.

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"

У рэспубліцы
У рамках акцыі прадстаўнікі выканаўчай і распарадчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзных і іншых арганізацый наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, калі ёсць неабходнасць, дапамогуць у вырашэнні праблем.

27 снежня больш за дзве тысячы дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі з’едуцца ў Палац Рэспублікі на навагодняе свята, якое стане цэнтральнай падзеяй акцыі. Запрашэнне на галоўную ёлку краіны атрымаюць пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, актывісты, дзеці з інваліднасцю, сіроты, дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных сем’яў і іншыя. У склад дэлегацыі Мінскай вобласці ўвойдуць 300 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў.

У вобласці
У сталічным рэгіёне плануецца правесці больш за 600 навагодніх масавых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў улады, дэпутатаў, грамадскіх арганізацый. На іх пабываюць больш за 200 тысяч навучэнцаў вобласці. Па ініцыятыве Мінскага аблвыканкама бацькам лепшых навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, спорце, грамадскім руху, у рамках акцыі «Нашы дзеці» будуць накіраваныя падзячныя пісьмы.

26 снежня выхаванцы Радашковіцкай школы-інтэрната пабываюць на Алімпійскай ёлцы, дзе сустрэнуцца са знакамітымі спартсменамі.

27 снежня прадстаўнікі Міншчыны прымуць удзел у рэспубліканскай Піянерскай ёлцы.

28 снежня і 3 студзеня 50 навучэнцаў вобласці будуць запрошаны на навагоднія мерапрыемствы ў Палац Незалежнасці. 28 снежня ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў у рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям» пройдзе дабрачыннае свята для 420 дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў з усіх рэгіёнаў Міншчыны.

28 снежня ў маладзечанскім Палацы культуры адбудзецца абласное дабрачыннае свята з удзелам старшыні Мінскага аблвыканкама, якое стане цэнтральнай падзеяй акцыі «Нашы дзеці» ў вобласці. На яго будуць запрошаны звыш 800 навучэнцаў з ліку дзяцей-сірот, дзяцей з інваліднасцю, пераможцаў алімпіяд, лепшых спартсменаў, актывістаў, валанцёраў. Іх чакае тэатралізаванае казачнае прадстаўленне. Упершыню плануецца арганізаваць святочнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурачак (глядзіце фота тут), іншых казачных персанажаў. Увага: будуць перакрыты вуліцы.

3 і 4 студзеня ў малой зале Палаца Рэспублікі пройдуць Дні Мінскай вобласці, у час якіх каля дзвюх тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак убачаць навагодняе прадстаўленне.

11 студзеня будуць падведзены вынікі абласнога конкурсу «Вучань года».

У раёне
З 17 па 22 снежня ў гарадскім Палацы культуры будуць праходзіць навагоднія вечары адпачынку для падлеткаў, а з 21 па 25 снежня – тэатралізаванае дзіцячае навагодняе прадстаўленне.

Дабрачынныя ранішнікі пройдуць 17 снежня ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток», 21 і 29 снежня -- у цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна. 21 снежня Мінскі абласны драмтэатр пакажа спектакль «Тры Дзяды Марозы» для навучэнцаў школ раёна, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў. У гэты ж дзень навагоднія ранішнікі пройдуць у Радашковіцкай школе-інтэрнаце, у гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. 24 снежня абласны тэатр лялек «Батлейка» запросіць на каляднае прадстаўленне па казцы «Чараўнік Ізумруднага горада».

26 снежня ў гарадскім Палацы культуры адбудзецца навагодняе прадстаўленне «Тайна чароўнага гадзінніка» з удзелам старшыні райвыканкама.

28 снежня пройдзе дабрачынны ранішнік у цэнтры культуры і адпачынку г.п. Радашковічы. 29 снежня супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы правядуць свята для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца на лячэнні ў гарадской дзіцячай бальніцы.

Не абміне Дзед Мароз і самыя аддаленыя вёскі. 29 снежня аўтаклуб цэнтралізаванай клубнай сістэмы арганізуе свята для вясковай дзятвы.

 

Падрыхтавала Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.        

Прочитано 1245 раз Последнее изменение 13.12.2018 15:50
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить