15.10.2018 12:42

Дыплом і відэакамера – у маладзечанскіх энергетыкаў

Источник

Удзел каманды Маладзечанскіх электрасетак філіяла РУП «Мінскэнерга» у ІV абласным галіновым аглядзе-конкурсе творчых калектываў прынёс чарговыя прызы ў скарбонку дасягненняў прадпрыемства. Конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, праходзіў на «зялёнай сцэне» санаторыя «Энергетык».



Як расказала кіраўнік калектыву мастацкай творчасці МЭС Надзея Сідарэнка, тэмай першага музычнага конкурсу стала бяспечная энергетыка. Удзельнікі раскрылі тэму таксама ў жанры пародыі на тэлевізійную перадачу «Давай пажэнімся». Ролі вядомых вядучых выканалі інжынер Вольга Аліферка, вядучы інжынер Вераніка Рынкевіч і тэхнік Ганна Шынкевіч.

Па сюжэце нявеста — інспектар па ахове працы — выбірала сабе мужа па ведах тэхнікі бяспекі. Ролю прынцыповай дзяўчыны выканала загадчыца цэнтральнага склада Таццяна Ахвацюк. З’яўленне на сцэне герояў суправаджалі на экране жартоўныя фота з каментарыямі дыктара — вядучага інжынера Алы Пуставой. Патэнцыяльныя жаніхі — вядучы спецыяліст па мабілізацыйнай рабоце і рэжыме Арцём Нікалайчук, майстар Аляксандр Куцуха і старшы майстар Аляксей Санковіч — спявалі, чыталі вершы, дарылі цукеркі, гаварылі кампліменты. Спрабавалі зачараваць і заваяваць увагу строгага інспектара працы. Гледачы рэагавалі на кожны жарт, адорваючы артыстаў смехам, каментарыямі і апладысментамі, як і выхад астатніх удзельнікаў прадстаўлення — інжынера Мікіты Грыбоўскага, старшага майстра Яўгенія Раманчыка. Завяршылася праграма песенным заклікам любіць сваю Радзіму, берагчы здароўе і жыццё.

На другі дзень конкурсу каманды прадстаўлялі журы іміджавыя відэаролікі сваіх філіялаў на тэму: «РУП «Мінскэнерга» — надзейнасць, даступнасць, эфектыўнасць». Ролік Маладзечанскіх электрасетак быў прызнаны лепшым. Яго стваралі вядучы інжынер-сістэматэхнік Сяргей Рудзянкоў і інжынер Мікалай Шаўлюк.

Дыплом і каштоўны падарунак — відэакамера ад РУП «Мінскэнерга» — сталі ўзнагародай творчай камандзе МЭС.

Прочитано 1100 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить