26.07.2019 14:32

Расказваем пра пераможцаў рэкламнай гульні. Таццяна Баслык выйграла мультыварку

Таццяна ўпершыню прыняла ўдзел у розыгрышы прызоў ад «Маладзечанскай газеты». І адразу выйграла наш галоўны прыз – мультыварку, якая стане добрай памочніцай гаспадыні. Таццяне асабліва ўдаюцца вырабы з цеста, піражкі, пончыкі, умее яна гатаваць і мясныя рулеты. А рубрыка «Мой рэцэпт у «МГ» дапамагае ўдасканальваць кулінарныя здольнасці.

Таццяна Баслык. Таццяна Баслык.

У свой час Таццяна Мікалаеўна працавала на радыёзаводзе «Спадарожнік». Цяпер на заслужаным адпачынку. Стройная, спартыўная жанчына выглядае значна маладзейшай за свой узрост. Гаворыць, што наталяецца энергіяй, якую дае зямля. Шмат часу праводзіць Таццяна ў бацькоўскім доме ў вёсцы Каледзіно Цюрлёўскага сельсавета. Даглядае маму Алену Мікалаеўну, працуе ў агародзе. На вялікім участку чатыры цяпліцы для агародніны, радуе ўраджаем яблыневы сад. Дарэчы, шмат карыснай інфармацыі бярэ жанчына з нашай тэматычнай старонкі «Сотка ўдачы». Робіць выразкі з газеты. З карэспандэнтаў выдзяляе Анжаліку Крупянькову, якая і пра людзей цікава піша, і пра вандроўкі раскажа так, быццам сам у замежжы пабываў.

— Традыцыя чытання ў нас сямейная. Бацькі заўсёды выпісвалі «раёнку», якая называлася тады «Святло камунізму», — гаворыць субяседніца.

Добрыя словы адрасуе яна свайму паштальёну Але Корсак. А калектыву рэдакцыі жадае творчых поспехаў, быць заўсёды на сувязі з чытачамі.

Прочитано 313 раз Последнее изменение 26.07.2019 14:32
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить