17.03.2020 9:05

Паштальён Святлана Траццяк: «Вы яшчэ не выпісалі «МГ»? Тады я іду да вас!»

Гэта ўсмешлівая жанчына гаворыць, што па-новаму адкрыла для сябе вёску Краснае толькі калі стала працаваць у мясцовым аддзяленні паштовай сувязі…

Паштальён Святлана Траццяк. Паштальён Святлана Траццяк.

Са Святланай Траццяк мы сустрэліся дажджлівай халоднай раніцай у сераду, незадоўга да яе выхаду на маршрут. Але яна адразу заўважыла, што ў паштальёнаў няма дрэннага над-вор’я.

— Шчырыя ўсмешкі і добрыя словы падпісчыкаў, іншых адрасатаў і ёсць наша сонца, — гаворыць субяседніца.

У вёску Краснае, куды вый-шла замуж, Святлана перабралася 16 гадоў таму са Смаргоншчыны. Цяпер яна шчаслівая мама дваіх сыноў і дзвюх дачок і ўжо бабуля дваіх унукаў.

Святлана прафесійная агародніца, але калі знайшла аб’яву ў «Маладзечанскай газеце» пра вакансію паштальёна, вырашыла паспрабаваць сябе ў новай сферы. І ніколькі пра гэта не пашкадавала.

— Толькі калі стала працаваць паштальёнам, па-новаму адкрыла для сябе Краснае. Раней нават не ўсведамляла, што вёска такая прыгожая, вялікая, тут аж 25 вуліц. Мне найбольш падабаецца Кааператыўная, на якой знаходзіцца мой дом, — гаворыць яна. – Цяпер настала мая любімая пара года, асабліва чакаю, калі зацвітуць сады. Заўсёды занатоўваю гэты прыгожы час на фота. На маім «паштальёнскім» шляху ёсць месцы, дзе можна зрабіць адметныя сюжэты. Потым да наступнай вясны імі любуюся.

Тэрыторыя абслугоўвання Святланы ўключае 14 вуліц – гэта звыш 400 адрасатаў. За працоўны дзень ёй даводзіцца «намотваць» да 15 кіламетраў. У цёплую пару года паштальён перасаджваецца на веласіпед. Нават па-хвалілася, што два гады таму ёй вы-дзелілі абсалютна новенькі.

— Нам і на фітнес хадзіць не трэба! – жартуе яна. – Трэніроўкі на любыя групы мышц.

Паштальёнам даводзіцца разносіць не толькі перыёдыку, пісьмы, пенсіі, але і спадарожныя тавары, нават тыя ж прадукты. Святлана не можа адмовіць, калі аднавяскоўцы просяць дапамогі.

Самыя напружаныя і ў прамым сэнсе цяжкія ў працоўным тыдні серада і субота, калі падпісчыкам неабходна даставіць «Маладзечанскую газету». Дарэчы, па выніках падпісной кампаніі на «МГ» на першае паўгоддзе 2020 года Святлана ў ліку лепшых паштальёнаў.

— Жыхары нярэдка называюць мяне Печкіным, але я не крыўдую. Такое параўнанне весяліць і падзадорвае. Бо ведаю, што аднавяскоўцы заўсёды рады мяне бачыць, — працягвае паштальён. – А сярод самых верных падпісчыкаў, якія ўжо на працягу доўгіх гадоў сябруюць з «Маладзечанкай», — Сяргей Трус, Любоў Сірыська, Алена Малец.

Першай кожны свежы нумар гартае сама Святлана, каб адказаць на пытанне чытачоў, што новага пішуць у газеце.

— Мне ж асабліва па душы матэрыялы пра наша Краснае, жыхароў вёскі. У будзённых клопатах жыццё хутка ляціць, іншым разам і з суседзямі пэўны час не бачышся. Таму «МГ» для мяне яшчэ і своеасаблівае месца сустрэчы, — зазначае Святлана.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 386 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить