24.02.2020 11:58

Дзевяць з дзесяці сем’яў на вуліцы Баярскай выпісваюць «МГ»

Расказваем пра паштальёнаў Малададзечанскага РУПС.

Святлана Забагонская. Святлана Забагонская.

Святлана Забагонская працуе ў аддзяленні паштовай сувязі Насілава восем гадоў. Жыве непадалёк. Да работы ёй хвілін дзесяць пяшком. Калі па дарозе сустрэне знаёмых, абавязкова павітаецца, загаворыць.

Паштальён на памяць ведае імёны, прозвішчы, адрасы сваіх падпісчыкаў і якую перыёдыку яны выпісваюць. Па выніках падпіскі на «Маладзечанскую газету» на першы квартал 2020 года Святлана Забагонская ў ліку лепшых.
— У свой час аб’яву аб вакансіі паштальёна прачытала ў «Маладзечанскай газеце». Калектыў прыняў мяне добразычліва, адразу знайшла з калегамі агульную мову. Хутка асвоіла спецыфіку работы. Толькі на першы погляд можа падацца, што ў нашай прафесіі няма ніякіх сакрэтаў. Работа адказная, па-трабуе ўважлівасці, дакладнасці, рухавасці, — расказвае Святлана Аляксееўна. — Аб’ём карэспандэнцыі з часам значна зменшыўся, але сумка лягчэйшай не стала. Стараюся прынесці лю-дзям заадно і патрэбны тавар. Часта просяць купіць насенне, цукеркі. Дарэчы, у паштовым аддзяленні можна набыць канцылярскія прылады, харчовыя і прамысловыя тавары.

У зоне абслугоўвання Святланы Забагонскай вуліцы і завулак Баярскія і вуліца Гастэлы ў Насілаве, а таксама Савецкая і Зялёная ў Дамашах. Участак невялікі. На вуліцы Баяр-скай дзевяць з дзесяці сем’яў выпісваюць «Маладзечанскую газету». Тут жывуць людзі рознага ўзросту, якія цікавяцца падзеямі свайго краю. У ліку пастаянных падпісчыкаў трэцяга ўчастка аддзялення Леака-дзія Цадко, Соф’я Бялько, Данута Чапурок. Сама паштальён таксама даўно выпісвае «раёнку». Падабаюцца ёй матэрыялы пра вясковае і культурнае жыццё раёна, лёсы землякоў. Адзначае, што не абыхо-дзяць увагай карэспандэнты супрацоўнікаў паштовай службы.

Асабліва чакаюць свайго паштальёна пажылыя і адзінокія людзі. Яны і справы з ім абмяркуюць, і пра здароўе пагавораць. Ставяцца як да роднага чалавека, з якім можна і радаснымі, і сумнымі навінамі падзяліцца.
— Прафесія ваша даўняя. Ці мае яна перспектывы? – цікаўлюся ў субяседніцы.

— Сучасная пошта — гэта не толькі работа з карэспандэнцыяй, але і аказанне розных неабходных людзям паслуг. У тым ліку дастаўка пенсіі, грашовых пераводаў. Вядома ж, мы жывём у эпоху інтэрнэту. Але некаторыя традыцыі, напрыклад, віншаванне адзін аднаго паштоўкамі, працягваецца. Нямала прыгожых паштовак было да Новага года, віншуюць людзі з Вялікаднём, іншымі святамі.

Начальнік аддзялення паштовай сувязі Насілава Надзея Сянько добрых слоў у адрас сваіх супрацоўнікаў не шкадуе:

— Самае галоўнае ў нашай рабоце – гэта давер. Я ведаю, што ўся карэспандэнцыя будзе дастаўлена дакладна па адрасе ў вызначаны тэрмін. Нашы паштальёны Святлана Грышаева, Наталля Мелех, Святлана Забагонская ветлівыя, граматныя работніцы, яны знойдуць падыход да кожнага чалавека, з душой падыходзяць да сваёй справы. Святлане Аляксееўне падпісчыкі тэлефануюць не толькі ў рабочы час. Яна ўсім стараецца дапамагчы і справай, і парадай. Дарэчы, неабыякавасць да людзей – адна з самых важных рыс работнікаў паштовай службы.

Людміла ЦАР.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 250 раз Последнее изменение 24.02.2020 11:58
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить