15.12.2017 16:19

Здароўе народа – справа дзяржаўная

Источник

Дэпутат Людміла Канановіч ініцыявала асветніцкую сустрэчу для прадстаўнікоў сацыяльных службаў, аховы здароўя, іншых зацікаўленых структур, якія працуюць са старымі людзьмі.

Здароўе народа – справа дзяржаўная "Маладзечанская газета"

Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» была ў полі зроку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людмілы Канановіч у час работы ў выбарчай акрузе.

— Гэта адна з дванаццаці найважнейшых Дзяржаўных праграм. Разлічана яна на 2016-2020 гады. Стабілізацыя колькасці насельніцтва і павелічэнне працягласці жыцця — сярод асноўных мэт устойлівага развіцця кожнай краіны, — заўважыла парламентарый. – Стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, фарміраванне самазахавальных паводзін, прапаганда здаровага ладу жыцця – усё гэта прадугледжана названай праграмай і з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі.

У мясцовай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце Людміла Канановіч ініцыявала асветніцкую сустрэчу для прадстаўнікоў сацыяльных службаў, аховы здароўя, іншых зацікаўленых структур, якім даводзіцца працаваць са старымі людзьмі. Таксама былі запрошаны ўдзельнікі «Народнага ўніверсітэта здароўя» — сумеснага праекта раённага савета ветэранаў і тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва.

Прысутныя мелі магчымасць пагаварыць з дактарамі медыцынскіх навук, прафесарамі, якія спецыялізуюцца на геранталогіі і герыятрыі. Андрэй Ільніцкі працуе ў Маскве ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва, з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі. Дарэчы, родам ён з Полацка. Кірыл Прашчаеў – намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання. Медыкі расказалі пра сучаснае ўяўленне аб старэнні і здароўі, далі рэкамендацыі па харчаванні, фізічнай актыўнасці, захаванні высокай якасці жыцця.

Прафесары перакананы ў тым, што пра даўгалецце трэба думаць з юных гадоў. І абавязкова канцэнтравацца на здаровым ладзе жыцця. Асновай яны лічаць аптымальную фізічную нагрузку, водны баланс, падтрыманне вагі цела. Было агучанага і штодзённае «залатое правіла» харчавання: гэта спалучэнне жоўтых, чырвоных, зялёных, сініх і хрумсткіх прадуктаў. Безумоўна, з рацыёну трэба вы-
ключыць фастфуд. А вось тлустая рыба, арэхі, сырыя гарбузікі ў разумных аб’ёмах, на ноч — кефір (яшчэ лепш — натуральны ёгурт) прынясуць карысць. Таксама медыкі раілі «інтэлектуальную гімнастыку». Прафесары заўважылі, што ў старасці жаночы твар, бо працягласць жыцця жанчын на
8-10 гадоў большая, чым у мужчын.

У адпаведнасці з метадалогіяй ААН, Беларусь адносіцца да групы краін з насельніцтвам, якое старэе. Гэта азначае, што за апошнія дзесяцігоддзі колькасць жыхароў старэйшых за 60 гадоў істотна павялічылася. На пачатак 2017-га ў нашай рэспубліцы было 25,3 працэнта пенсіянераў. Гэта больш на 1,9 працэнта, чым на пачатак 2016-га. Наогул, лічыцца, што ў свеце кожны дзясяты жыхар ва ўзросце 60+. Па прагнозах, у Беларусі да 2035 года доля насельніцтва старэйшага за працаздольны ўзрост складзе 27,7 працэнта. Як вынік, павялічыцца паказчык дэмаграфічнай нагрузкі на працаздольных грамадзян.

У нашай дзяржаве зацікаўленыя ведамствы шукаюць новыя кірункі і падыходы, каб умацаваць здароўе насельніцтва, павысіць нараджальнасць і прадоўжыць працягласць жыцця. Але, як кажуць, трэба і самім сабе дапамагаць. Запрошаныя на сустрэчу прафесары таксама засяродзілі ўвагу на магчымасцях сучаснай медыцыны, на тым, што ў любым узросце трэба рэгулярна праходзіць медагляд, вакцынацыю і выконваць рэкамендацыі ўрачоў па лячэнні.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/ofitsialno/item/2017-zdaro-e-naroda-sprava-dzyarzha-naya.html#sigProIdc121ec7646
Прочитано 2420 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить