09.05.2020 8:36

Растить патриотов. В Молодечно есть два военно-патриотических класса

Маладзечанская сярэдняя школа №14 адна з нямногіх у сталічным рэгіёне, дзе захавалася традыцыя ваенна-патрыятычных класаў.

Юныя патрыёты СШ №14 разам з ваеннаслужачымі нясуць варту памяці. Юныя патрыёты СШ №14 разам з ваеннаслужачымі нясуць варту памяці.

Першы з іх быў створаны ў 2006 годзе ў рамках супрацоўніцтва з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь. За гэты час было ўжо 13 выпускаў – а гэта больш за 650 юных патрыётаў.

У рабоце з навучэнцамі школа найперш арыентуецца на патрыятычнае выхаванне. Сярод прыярытэтаў — паступленне ў профільныя ўстановы адукацыі, павышэнне прэстыжу службы ў арміі.

Класы складаюцца з ліку 10- і 11-класнікаў. Яны адкрытыя як для хлопцаў, так і для дзяўчат, у тым ліку з іншых школ і гімназій. Але сярэдні бал атэстата павінен быць не ніжэйшы за «6», па профільных прадметах – фізіцы і матэматыцы – не ніжэйшы за «7». Толькі для вучняў ваенна-патрыятычных класаў прадугледжаны факультатыў «Абаронцы Айчыны», на якім вывучаецца ваенная справа.

Цяпер у школе два такія класы – дзясяты і адзінаццаты. Ужо на працягу некалькіх гадоў педагогі разам з вучнямі ажыццяўляюць маштабны праект «Памяццю жывыя». У год 75-й гадавіны Вялікай Перамогі яны надаюць яму асаблівае значэнне. Сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, былымі вязнямі.

Таксама юнакі і дзяўчаты добраўпарадкуюць магілы воінаў і памятныя месцы ў гонар падзей тых часоў.

Своеасаблівым цэнтрам патрыятычнага выхавання стаў школьны музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яго кіраўнік Ігар Арабей прайшоў дарогамі афганскай вайны. Тут адбываецца мноства цікавых мерапрыемстваў, якія прыцягваюць увагу жыхароў не толькі нашага раёна, але і краіны.

Вучні ваенна-патрыятычных класаў актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх рэспубліканскіх патрыятычных праектах і акцыях, сярод якіх і «Беларусь памятае». Добрай традыцыяй у школе стала правядзенне конкурсу строю і песні.

А сярод нядаўніх перамог юных патрыётаў – другое месца па выніках дзіцячай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». У гэтым навучальным годзе 10-класнікі таксама былі запрошаны ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» на грамадзянска-патрыятычную змену Саюзнай дзяржавы «За гонар Айчыны».

Педагогі ўстановы надаюць вялікую ўвагу выхаванню высокіх маральных якасцей не толькі ў рабоце з вучнямі ваенна-патрыятычных класаў, але і ўсіх школьнікаў.

Прочитано 1352 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить