12.11.2019 14:05

Школьны лагер: весела было дзятве ў «Вясёлцы»

Чаму школьныя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца нязменнай папулярнасцю, чым займаецца ў іх дзятва, як пабудаваны расклад дня?

Школьнікі з лагера Турэц-Баярскай сярэдняй школы. Школьнікі з лагера Турэц-Баярскай сярэдняй школы. "Маладзечанская газета".

Пра ўсё гэта мы даведаліся ў час наведвання Турэц-Баярскай сярэдняй школы ў рамках маніторынгу, які праводзілі вядучыя спецыялісты прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Маладзечанскім раёне Антаніна Рынкевіч і Алена Лепшанкова, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі райвыканкама Сабіна Собаль.

— Сёння ў нас казачны дзянёк! – наперабой дзяліліся навінамі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія бавілі час у школьным лагеры «Вясёлка». – Раніцай быў цікавы квэст па казках, потым гулялі ў мяч на вуліцы, затым танцавалі на дыскатэцы, а пасля абеду – конкурс малюнкаў любімых герояў казак.

— У нас два атрады: «Будзільнік» і «Карандаши», — бойка расказвае першакласніца Соня Хадунькіна. І выдае рачоўку «Карандашей». — «Мы ребята крепыши, крепыши-карандаши, все из одной коробки!».

Пачуццё адной каманды, калектыву – гэта яшчэ адзін каштоўны плюс, які дае школьны лагер. Ён доўжыўся з першага па шостае лістапада, працаваў нават у выхадныя дні, і яўка была стопрацэнтнай. Яго наведвалі дваццаць вучняў з першага па пяты клас. Калі бацькі працуюць і пачаткоўцаў няма на каго пакінуць дома, дзённы лагер – выдатная дапамога...

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 13.11.2019 г.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/obrazovanie/item/5678-shkolny-lager-vesela-bylo-dzyatve-vyasjoltsy.html#sigProId6351c43ae9
Прочитано 190 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить