Последние новости

27.06.2019 11:18

Как работает круглосуточный лагерь труда и отдыха в Молодечно

У СШ №12 аднавілі традыцыю кругласутачнага лагера працы і адпачынку. Ён з’яднаў навучэнцаў не толькі гэтай школы, але і гімназіі-каледжа мастацтваў, СШ №11.Дзевяць дзён праляцелі як адно імгненне і застануцца прыемным успамінам.

Как работает круглосуточный лагерь труда и отдыха в Молодечно "Маладзечанская газета"


Пераважная большасць хлопцаў і дзяўчат упершыню «адарваліся» ад дома. Так яны вучыліся самаарганізацыі, самастойна зарабляць грошы, наводзіць масты дружбы з равеснікамі і настаўнікамі, якія таксама імкнуліся быць для іх сябрамі.
Аднаго жадання трапіць у лагер было мала. Улічваліся стараннасць, акуратнасць, узрост ад 14 гадоў і асноўная група здароўя.

Школьнікі чысцілі прылеглую тэрыторыю СШ №12, займаліся азеляненнем. Была створана брыгада, якая шыла пасцельную бялізну па заказах насельніцтва, для ўстаноў адукацыі. У «дзявочым кветніку» былі і хлопцы Канстанцін Фарыно і Ілья Віцько, які ў час нашага прыходу на імгненне ўявіў сябе краўцом і папазіраваў за швейнай машынкай. Маўляў умеюць шыць толькі сапраўдныя мужчыны! А наогул, у працоўныя будні Ілья і Канстанцін выконвалі больш цяжкія работы — дапамагалі дзяўчатам пераносіць і раскладваць рулоны тканіны, гатовыя вырабы.

Дарэчы, швейная брыгада створана ў рамках школьнай бізнес-кампаніі «Купи дело!», якая лічыцца адной з самых паспяховых у раёне. За гэты вучэбны год яна зарабіла 150 рублёў. Грошы пайшлі на выплату заработнай платы яе ўдзельнікам і далейшае развіццё «бізнесу». Курыруе кампанію настаўніца працоўнага навучання СШ №12 Аксана Сушко, якая дапамагала і выхаванцам лагера працы і адпачынку.

— Сваю першую зарплату я атрымала ў… другім класе, — расказвае Аксана Іванаўна. — Мне было вельмі страшна адной дома без бацькоў, калі яны ішлі на работу. Тады я выходзіла да дворнікаў і дапамагала прыбіраць у двары. Хутка мы раззнаёміліся. Гэта была сямейная пара. А праз некаторы час яны прынеслі мне дамоў маю «першую зарплату» — мяшок ласункаў.

— А я свае першыя грошы зарабіла, калі былі студэнткай педуніверсітэта і прахо-
дзіла практыку ў лагеры «Змена» ў Смалявічах. На іх купіла мабільны тэлефон, які і сёння захоўваю як памяць, — далучаецца да размовы начальнік лагера працы і адпачынку СШ №12 Аліна Кубліцкая.

У школьным лагеры працавалі шасцёра педагогаў. Для дзяцей рабочы дзень на 0,19-0,25 стаўкі быў распісаны з дакладнасцю літаральна да хвіліны. Самая кароткая змена – гадзіна 31 хвіліна — у прыбіральшчыкаў службовых памяшканняў, найбольш працяглая – дзве гадзіны — у швачак і дворніка. Хаця мяцёлкамі, граблямі і рыдлёўкамі навучылася «арудаваць» большасць школьнікаў.

Ім таксама была прапанавана цікавая разнастайная праграма адпачынку. Дзеці пабывалі ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, наведалі кінатэатр. З задавальненнем яны спаборнічалі паміж сабой і з педагогамі ў дартсе, баскетболе, настольных гульнях. Многія ўпершыню гулялі ў валейбол на пляцоўцы па пляжных відах спорту ў парку Перамогі, а таксама стралялі з пнеўматычнай зброі, займаліся ў трэнажорнай зале ў фізкультурна-спартыўным цэнтры дзяцей і моладзі Маладзечанскага раёна. Дарэчы, менавіта ў гэтай установе арганізавалі і начлег, а смачнае і карыснае пяціразовае харчаванне — у санаторнай школе-інтэрнаце. Таму на пытанне, што найбольш падабалася ў лагеры, у кожнага быў свой адказ. І хоць падлеткі зарабілі тут невялікія грошы, але яны навучыліся цаніць дружбу і кожную капейку.

Фота: Ірына РАБУШКА.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/obrazovanie/item/4794-kak-rabotaet-kruglosutochnyj-lager-truda-i-otdykha-v-molodechno.html#sigProId55c4ff6fa6
Прочитано 612 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить