10.10.2018 8:36

«Как здорово в спокойной жить стране!»

Источник

Гэта радок з верша, які склала дзесяцікласніца СШ №1 Алеся Таўгень для ўдзелу ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе «Шчасце жыць у мірнай краіне». Ён прайшоў пад эгідай Беларускага фонду міру і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

«Как здорово в спокойной жить стране!» "Маладзечанская газета"


Напярэдадні Міжнароднага дня міру былі падведзены вынікі паэтычнага спаборніцтва. І ў першую школу нашага горада прыляцела радасная вестка: Алеся стала лаўрэатам, яе верш надрукаваны ў кнізе «Дзеці за мір», у якую ўвайшлі лепшыя творы, дасланыя на конкурс. Алесю разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Наталляй Вяжэвіч запрасілі на прэзентацыю кнігі ў Нацыянальную бібліятэку. Разам з імі на ўрачыстасці прысутнічала старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Святлана Чыжыкава.

Перад цырымоніяй узнагароджання юных аўтараў запрасілі на аглядную экскурсію па бібліятэцы. Пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу віншавалі прадстаўнікі заканадаўчай улады, навукі, культуры, адукацыі, СМІ, дыпламаты, замежныя госці, кіраўнікі асноўных рэлігійных канфесій. Сваю песню ім падарыла заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, парадавалі выступленнем удзельнікі шоу-тэатра «Хвілінка».

— Было вельмі ганарова, калі знакамітыя госці чыталі нашы творы і пры гэтым абавязкова называлі аўтара, — дзеліцца ўражаннямі Алеся Таўгень.

Школьніца пераканана, што моладзь не мае права забывацца пра Вялікую Айчынную вайну, якая пакінула крывавы след у кожным горадзе і вёсцы Беларусі, амаль у кожнай сям’і.

Святлана Чыжыкава, Алеся Таўгень і Наталля Вяжэвіч на прэзентацыі кнігі «Дзеці за мір» у Нацыянальнай бібліятэцы.


— Прайшло шмат дзесяцігоддзяў, але мы будзем заўсёды памятаць пра подзвіг Брэсцкай крэпасці, пра пакуты жыхароў Хатыні, іншых спаленых вёсак, пра вязняў канцлагераў, — гаворыць Алеся. – У час цырымоніі ў Нацыянальнай бібліятэцы я асабліва адчула, як важна ўсё, што мы робім разам для захавання міру на Зямлі. Мір – гэта не падарунак лёсу, а справа кожнага чалавека.
Утульная канапа для сацыяльнага прытулку

Больш за дзесяць дзетак адразу могуць прысесці на вялікую вуглавую канапу, якую ў Міжнародны дзень міру перадалі актывісты-міратворцы аддзяленню сацыяльнага прытулку Радашковіцкай школы-інтэрната. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі праграмы «Клопат і міласэрнасць».

З дабрачыннай місіяй прыехалі ў школу-інтэрнат намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Святлана Чыжыкава, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Іна Драпеза.

Дырэктар школы-інтэрната Ігар Дзятлоўскі падзякаваў міратворцам за дапамогу.
Выхаванцы аддзялення прытулку падрыхтавалі святочную праграму, падзяліліся сваімі марамі. Святлана Чыжыкава, у сваю чаргу, даступна расказала дзецям аб рабоце арганізацыі, аб людзях, нераўнадушных да праблем захавання міру, да лёсу дзяцей-сірот.


Фота: архіў Святланы ЧЫЖЫКАВАЙ.

Прочитано 3300 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить