02.11.2017 14:04

Прырода Міншчыны

Мінская вобласць – адзін з найбольш прыгожых рэгіёнаў Беларусі. Яго плошча складае 39,9 тысячы квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 кіламетраў, з усходу на захад — 240 кіламетраў.



Уражвае разнастайнасць ландшафтаў Міншчыны. Для яе характэрна чаргаванне ўзвышшаў, раўнін і нізін. У паўночна-заходняй частцы рэгіёна знаходзіцца самая высокая кропка Беларусі — гара Дзяржынская (345 метраў). Найбольш нізкі ўчастак (130 метраў) – даліна ракі Арэсы.

Нетры вобласці багатыя такімі карыснымі выкапнямі як калійная, каменная соль, торф, гліна, сапрапелі, пясчана-жвіровыя матэрыялы, жалезная руда, гаручыя сланцы, мінеральная вада і іншыя.

Рэгіён займае другое месца ў рэспубліцы па колькасці вадаёмаў і вадацёкаў і налічвае больш за 450 рэк агульнай працягласцю звыш 10 тысяч кіламетраў, а таксама каля 500 вадаёмаў, плошча люстэрка якіх складае 246 квадратных кіламетраў. На тэрыторыі вобласці створана 28 штучных вадасховішчаў.
Па Міншчыне праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Нёманам і Дняпром. Большасць азёр краю ледавіковага паходжання. Самыя вялікія з іх Нарач і Свір.

Лясістасць рэгіёна — каля 37 працэнтаў. Зялёны покрыў — гэта спалучэнне хвойных лясоў усходнееўрапейскага і шыракалістых лясоў заходнееўрапейскага тыпу. У Лагойскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Старадарожскім і Крупскім раёнах лесам пакрытыя да 45-50 працэнтаў тэрыторыі.

У межах Мінскай вобласці размешчаны частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якому прысвоены статус міжнароднага, прыродны нацыянальны парк «Нарачанскі» і некалькі асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння.

Прочитано 893 раз Последнее изменение 02.11.2017 14:04
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить