02.11.2017 14:02

Міншчына -- сэрца Беларусі

Міншчыну нярэдка называюць сэрцам Беларусі. Яе гісторыя – неад’емная частка жыцця краіны, дзяржавы і беларускага народа. Шлях станаўлення цэнтральнага рэгіёна краіны шмат-
гранны, адметны.

15 студзеня 1938 года сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла пастанову аб утварэнні Мінскай вобласці.

Тады тэрыторыя рэгіёна ахоплівала 27,2 тысячы квадратных кіламетраў. Абласным цэнтрам з’яўляўся горад Мінск. У склад вобласці ўвайшоў 21 раён. Вядучымі галінамі прамысловасці былі металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, а таксама харчовая.

У той час на Міншчыне налічвалася 1975 калгасаў. Асноўным кірункам сельскай гаспадаркі з’яўляліся вытворчасць збожжа, бульбы, а таксама жывёлагадоўля. У агульнай прадукцыі вобласці ўдзельная вага аграрнага сектара складала 21 працэнт.

За кароткі прамежак часу вобласць ператварылася ў буйны прамысловы і сельскагаспадарчы рэгіён з развітой інфраструктурай і арыентаванай на сусветныя маштабы вытворчасцю.

Сёння мы пачынаем серыю публікацый, прысвечаных гісторыі, культуры, эканоміцы, прыродзе Міншчыны. Спадзяёмся, што чытачам будзе цікава даведацца многія факты пра свой рэгіён.

1. Эканоміка Міншчыны

Мінская вобласць з’яўляецца адным з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў Беларусі. Выгаднае геаграфічнае становішча і наяўнасць прыродна-рэсурснага патэнцыялу сталі асноўнымі фактарамі развіцця народнай гаспадаркі. Эканоміка Міншчыны індустрыяльна-аграрная, экспартаарыентаваная.

Па аб’ёме валавога рэгіянальнага прадукту вобласць займае другое месца пасля сталіцы. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў Салігорску, Барысаве, Жодзіне, Дзяржынску, Слуцку, Маладзечне.

Прамысловасць рэгіёна спецыялізуецца на машынабудаванні, вытворчасці калійных
угнаенняў, чарапіцы, макаронных вырабаў, цукру-пяску, труб і дэталяў трубаправодаў з тэрмапласта, прычэпаў да легкавых аўтамабіляў, драўніннавалакністых пліт. Вобласць займае значнае месца ў краіне па вытворчасці прадукцыі харчовай, мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці.  

Вядучыя прадпрыемствы рэгіёна: ААТ «Беларуськалій» і ААТ «БелАЗ». Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя акцыянерных таварыстваў «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», «Маладзечанскі малочны камбінат», «Здравушка-милк», «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Мінская вобласць – найбуйнейшы сельскагаспадарчы рэгіён Беларусі. У большасці раёнаў развіты мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, бульбаводства ў спалучэнні з ільнаводствам. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паблізу буйных гарадоў спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і садавіны.

Знешнегандлёвае супрацоўніцтва наладжана з больш як 160 дзяржавамі свету. Асноўныя гандлёвыя партнёры рэгіёна — Расія, Кітай, Бразілія, Украіна, Германія, Польшча, Літва, Італія, Індыя, Турцыя.

Прыярытэтным напрамкам развіцця вобласці з’яўляецца прыцягненне інвестыцый у стварэнне канкурэнтаздольнай на сусветным рынку інавацыйнай, высокатэхналагічнай, рэсурса- і энергазберагальнай эканомікі. Гэтаму паспрыяе ўвод у эксплуатацыю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Прочитано 820 раз Последнее изменение 02.11.2017 14:02
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: Прырода Міншчыны »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить