05.11.2018 11:54

Как Вивея из Чисти стала «итальянкой»

Источник

Сёння ўдзельніца нашай рубрыкі — Вівея Хадасевіч з Чысці. Яе маме Вользе заўсёды падабалася імя Вікторыя, яна марыла пра дачку Віку. Але ўрэшце гэта імя інтэрпрэтавалася ў Вівею.

Как Вивея из Чисти стала «итальянкой» "Маладзечанская газета"



— Я з сям’і святара і не магла не кіравацца праваслаўным календаром. Але ў ім Вікторыі… няма. Затое знайшла ў ім прыгожае імя Вівея, і яно адразу лягло на душу, — тлумачыць Вольга. – Муж таксама падтрымаў, а вось бабулі спачатку насцярожыліся.

Па найбольш распаўсюджаных версіях імя мае старажытнагрэчаскія або лацінскія крані. Перакладаецца як «моцная, трывалая, надзейная, верная» ці «жывучая». Вівея ніколі не сустракала цёзак. Нават інтэрнэт не выдаў ніводнай знакамітасці з такім іменем.

Наша гераіня даўно прывыкла да таго, што ў яе часцяком перапытваюць, як завуць.
— Пэўны час гэта надакучвала. Нават марыла быць Насцяй. А гадоў у дзесяць зразумела, што бацькі мне далі «крутое» імя, — жыва далучаецца да размовы Вівея.

Аднакласнікі называюць яе Віва альбо Віва-аліва, на што яна ніколькі не крыўдуе, бо ў рыфме чуе штосьці італьянскае. Цікава, што ў час замежных падарожжаў дзяўчынку з Чысці нярэдка блытаюць з… італьянкай. Хаця ў Італіі пакуль пабываць не давялося. Затое яна захапляецца кухняй гэтай краіны. Асабліва ўдаюцца ёй паста і піцца. А кулінарыць яе навучыў тата.

Вівея – выдатніца ў сваёй школе, з прадметаў найбольш падабаецца матэматыка. Васьмікласніца таксама захапляецца маляваннем – простым алоўкам занатоўвае выдуманыя партрэты.

Дзяўчынка сярэдняя дачка ў сям’і Хадасевічаў. Дарэчы, малодшага брата Арсенія Вівея назвала сама. А старэйшы Кірыл ніколі не здзіўляўся незвычайнаму імені сваёй сястры.

Вівея абсалютна не верыць у тое, што імя ўплывае на лёс. Юная лэдзі пераканана ў тым, што кожны чалавек сам будуе сваё жыццё.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Калі ў вас, вашых блізкіх, знаёмых, сяброў рэдкае імя, ёсць цікавая гісторыя, звязаная з ім, раскажыце нам пра гэта. Тэл. 77-19-61.

Прочитано 198 раз Последнее изменение 05.11.2018 11:54
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Олимпиада, вы артистка?»

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить