Последние новости

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі разгарнулася выстаўка «Спорт. Падарожжа па часе», арганізаваная сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем.

Опубликовано в Культура

В Минском областном краеведческом музее открылась выставка «Школьный мир прошлого века». Музейными экспонатами стали учебники, предметы, школьно-письменные принадлежности. Дети узнают о школьных годах своих родителей, а старшее поколение вернется в советские времена.

Опубликовано в Культура

Минский областной краеведческий музей пприглашает на выставку.

Опубликовано в Культура

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі новы дырэктар – Алена Чарнецкая. Сюды яна прйшла калісьці па размеркаванні.



Яна гаворыць, што не ставіла сабе мэту прасунуцца па кар’ернай лесвіцы, але прымала прапановы на новыя пасады. Краязнаўчы музей адзінае яе месца работы. Трапіла сюды па размеркаванні пасля заканчэння ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе вывучылася на музеязнаўца. Алена Чарнецкая прайшла шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара. Калі ў аблвыканкаме яе зацвярджалі на пасаду, нават адзначылі, што ў сучасных рэаліях у музейных установах кіраўнікі з профільнай вузкай адукацыяй хутчэй выключэнне з правіл.

Да прызначэння Алена Анатольеўна была галоўным захавальнікам. Як сама заўважае, раней яе рабочы дзень пачынаўся з кантролю тэмпературы і вільготнасці ў фондах, дзе захоўваюцца розныя музейныя прадметы. Цяпер яна клапоціцца пра здаровы клімат у калектыве, што спрыяе зладжанай рабоце.

— Гэта, безумоўна, значна большая адказнасць, — гаворыць яна. – Спадзяюся, разам мы прадоўжым лепшыя традыцыі і адшукаем новыя шляхі, каб прыцягнуць наведвальнікаў і навучыць іх не шкадаваць грошы на білеты. На пастаянныя экспазіцыі яны каштуюць усяго два рублі для дзяцей і чатыры – для дарослых. Музей не можа быць бясплатным! Выручаныя ад білетаў грошы ідуць на развіццё нашай установы, набыццё новых экспанатаў.



Да музейнай справы Алену прывяло захапленне гісторыяй, за што яна ўдзячная сваім настаўнікам з былой Насілаўскай і Лебедзеўскай школ, якія нярэдка вадзілі вучняў у абласны краязнаўчы.

— На мой погляд, цікавасць да музея трэба выхоўваць ужо з дашкольнага ўзросту, — працягвае субяседніца. – Думаю, мы зможам  ажыццявіць цікавыя праекты і для такіх маленькіх наведвальнікаў, а заадно далучым бацькоў. На асабістым прыкладзе ведаю, што выхаванне культуры пачынаецца з сям’і. Таму разам з мужам (а ён інжынер-сувязіст) ніколі не лянуемся бываць на розных выстаўках з дачкой і сынам.

— Што ўвогуле вы ўкладваеце ў паняцце «музей»?
— У сучаснасці гэта сацыяльна-культурны інстытут, мікс розных кірункаў дзейнасці — захаванне спадчыны, асветніцкая, адукацыйная і выхаваўчая работа. Абавязковы і інтэрактыў. Як паказвае сусветная практыка, публіку гэта прыцягвае. У нашым музеі нямала ўнікальных экспанатаў, вартых таго, каб людзі ехалі з усяго свету паглядзець на іх.

Сярод іх Алена Анатольеўна называе два слуцкія паясы. Першы — у 60-я гады мінулага стагоддзя прывёз з Масквы тагачасны дырэктар Генадзій Каханоўскі. Другі набылі ў 2013 годзе ў прыватнага калекцыянера з Мінска.

— Ні ў адным музеі краіны няма двух слуцкіх паясоў! У гэтым плане мы самыя багатыя, – удакладняе субяседніца.

У нашым краязнаўчым ёсць і старадаўняя рукапісная тора — свяшчэнная кніга іўдзеяў, якая датуецца пачаткам ХІХ стагоддзя. У выдатным стане яе перадаў у 2010 годзе старшыня іўдзейскай абшчыны нашага горада Золя Сіроткін.

Усяго ў двух музеях краіны (у Маладзечне і Салігорску) захоўваюцца і старадаўнія беларускія ліры. Аналагічныя музычныя інструменты вядомыя з Х стагоддзя. Іх радзімай лічацца ўсходнія краіны. Беларуская ліра нагадвае гітару або лютню, толькі корпус павялічаны. У наш музей інструмент перадалі з Любанскага раёна ў 1969 годзе. Верагодна, ён быў у нейкай сям’і. Інакш амаль бязважкая ліра не захавалася б, бо зроблена з натуральнай драўніны, хутчэй за ўсё, ліпы.

Варты ўвагі і сярэбраны рубель 1896 года. У свой час хтосьці насіў яго як упрыгажэнне, аб чым сведчыць характэрнае мацаванне. У 2017 годзе манету перадалі з мытні з Мінска.

— У фондах ёсць цікавая калекцыя адзення, абутку і аксесуараў ХХ стагоддзя, якую збіралі першыя пакаленні музейшчыкаў у этнаграфічных экспедыцыях па Міншчыне. Паколькі яна няпоўная, мы пакуль ні разу не выстаўлялі яе публіцы. Спадзяюся, нам удасца дапоўніць яе і прадставіць гэты праект, — працягвае Алена Анатольеўна.

Дырэктар заўважае, што гісторыя нашага музея непарыўна звязана з асобай таленавітага земляка краязнаўца Генадзія Каханоўскага, які ўклаў шмат намаганняў у развіццё ўстановы, папаўненне фондаў. Мажліва, настаў час прысвоіць абласному краязнаўчаму яго імя.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Опубликовано в Культура

Минский областной краеведческий музей приглашает всех 17 на праздник «Нескучный вечер в музее» в рамках акции «Ночь музеев».

Опубликовано в Культура
Страница 1 из 3