14.08.2020 15:15

Вяселле з беларускім народным каларытам зладзіла пара з Маладзечна

Дзмітрый і Алеся Шацёр расказалі, як ператварылі сваё вяселле ў свята, пра якое марылі.

Дзмітрый і Алеся Шацёр. Дзмітрый і Алеся Шацёр.

Усё больш маладажонаў кідаюць выклік правілам, стэрэатыпам і ператвараюць Так зрабілі і маладзечанцы Дзмітрый і Алеся Шацёр.

Момант натхнення

Іх знаёмству ўжо амаль 14 гадоў. Упершыню ўбачыліся, калі Дзмітрый прыйшоў да Алесі (ці, больш правільна, Алесі Вікенцьеўны) на заняткі ў тэатральную студыю. Тады яна была пачынаючай настаўніцай, ён — старшакласнікам. Але на той момант ні пра якія сур’ёзныя адносіны і гаворка не ішла. Часам Дзмітрый і Алеся выпадкова сустракаліся ў горадзе, віталіся выключна на «вы» і разыходзіліся сваімі дарогамі. Пакуль нарэшце адна з іх сустрэч не ператварылася ў неспадзяваную прагулку. Як аказалася, ім абодвум падабаецца вандраваць. Таму і гэта спатканне стала своеасаблівым падарожжам па ўскраінах Маладзечна.

 

— У ЗАГС мы апранулі, калі можна так сказаць, цывільнае адзенне. Для царкоўнага шлюбу і далейшага свята спыніліся на ўбранні з народным каларытам, — заўважае Алеся.

— Адпаведны дрэс-код прапанавалі і сябрам. Яны нас падтрымалі! – дадае Дзмітрый.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу, 15 жніўня. 

Фота: архіў СЯМ’І ШАЦЁР.

 

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/7487-vyaselle-z-belaruskim-narodnym-kalarytam-zladzila-para-z-maladzechna.html#sigProId4980cd0d35
Прочитано 1162 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить