08.07.2020 15:44

Парк гісторыі «Сула» запрашае на свята беларускай мовы і культуры

Парк-музей  інтэрактыўнай гісторыі «Каралеўская асамблея Сула» запрашае 11 ліпеня дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы і культуры «У роднай мовы роднае карэнне».

Парк гісторыі «Сула» запрашае на свята беларускай мовы і культуры Фота: Парк гісторыі «Сула».

«Галоўная наша мэта — гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская», — распавядаюць арганізатары.

Наведвальнікаў чакаюць гульні-забавы з дарослымі і дзеткамі, музыка ад беларускіх музыкаў, майстар-клас па народных танцах ды гульнях, беларускі кракадзіл, паэтычны дыспут ды шмат іншага.

Парк гісторыі «Сула» знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне.

Больш падрабязна пра праграму - тут.

Прочитано 851 раз Последнее изменение 08.07.2020 15:44
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить