17.06.2020 8:28

У Маладзечне з'явілася чытальня пад адкрытым небам

Дэбют новага праекта адбыўся на мінулым тыдні.

У Маладзечне з'явілася чытальня пад адкрытым небам "Маладзечанская газета".

Па чацвяргах з 14 да 17 гадзін на працягу ўсяго лета побач з бібліятэкай сямейнага чытання «Верасок» будзе працаваць летняя чытальная зала пад адкрытым небам.

— Ва ўмовах пандэміі некаторыя гараджане не рашаюцца зайсці ў бібліятэку, хаця, хачу зазначыць, што істотна колькасць чытачоў у нас не знізілася. Каб наблізіць свае паслугі да людзей, прапанаваць ім новыя формы работы, мы і вырашылі стварыць летнюю чытальную залу, — гаворыць дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Марыя Стасяловіч.

У арганізацыі летняй чытальнай залы прадугледжаны ўсе неабходныя моманты для захавання бяспекі: сацыяльнае дыстанцыраванне, маскі ў работнікаў бібліятэкі, наяўнасць дэзынфіцыруючых сродкаў і г.д. Такія праекты ўжо дзейнічаюць у некаторых гарадах Беларусі. Зала будзе працаваць кожны чацвер пры спрыяльным надвор’і. Тут кожны жадаючы можа пагартаць кнігі ці часопісы, заказаць патрэбную літаратуру, якую прынясуць бібліятэкары. Для дзяцей прадугледжаны розныя гульні.

Маляўнічыя фотазоны прыдумалі і стварылі загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Закрэўская, галоўны бібліятэкар абанемента Таццяна Скібіцкая.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 17 чэрвеня.

 Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/7060-u-maladzechne-z-yavilasya-chytalnya-pad-adkrytym-nebam.html#sigProIdf2d0a07612
Прочитано 840 раз Последнее изменение 17.06.2020 8:28
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить