08.04.2020 12:54

Дом, дзе жывуць музы

Сярод сучасных будынкаў аграгарадка Заскавічы гэты нічым не выдзяляецца. Але калі пабываеш у Заскавіцкай дзіцячай школе мастацтваў, зразумееш, што гэта незвычайны дом, у якім жывуць музы. Дзе, як не ў такой школе, дзіця можа атрымаць сапраўднае эстэтычнае выхаванне, на ўсё жыццё набыць уменне разумець і цаніць творы мастацтва, далучыцца да свету цудоўнага.

Кіраўнік вакальнага ансамбля «Музыкі» Людміла Ляшчынская і яго ўдзельнікі Яўгеній Зінчанка, Аляксандр Штык, Елісей Макарэвіч, Ганна Казлоўская. Кіраўнік вакальнага ансамбля «Музыкі» Людміла Ляшчынская і яго ўдзельнікі Яўгеній Зінчанка, Аляксандр Штык, Елісей Макарэвіч, Ганна Казлоўская.

З 1992 года адчынены дзверы школы для таленавітых дзетак. Кожны дзень яны спяшаюцца на заняткі, у час якіх старанна вучацца іграць на музычных інструментах, спяваць, танцаваць.

Творчы калектыў настаўнікаў, якім кіруе Людміла Масол, стварыў камфортныя ўмовы для вучобы і паспяховага развіцця талентаў сваіх выхаванцаў. Пяцьдзясят дзевяць вучняў школы разам з настаўнікамі — дружная сям’я, у якой не толькі паважаюць музыку, але і іграюць на розных інструментах. Што-дзень гучаць у сценах школы цымбалы, скрыпка, гітара, акардэон, фартэпіяна.

Добрай традыцыяй сталі выступленні перад бацькамі, жыхарамі і гасцямі аграгарадка, правядзенне сумесных свят з Домам культуры і агульнаадукацыйнай школай. Вялікую асалоду атрымліваюць гледачы ад ігры на фартэпіяна Дар’і Дземеш і Марыі Фурман, якія займаюцца ў педагогаў Таццяны Шафаловіч і Ганны Казлоўскай. Ансамбль гітарыстаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Някрасава зачароўвае незвычайнымі музычнымі творамі. Мелодыі скрыпкі ў выкананні Аляксандра Штыка і Кацярыны Скаскевіч (настаўнік Анастасія Рухля) настолькі ўражваюць, што часам выклікаюць слёзы на вачах слухачоў. А як прыгожа гучаць акардэон і цымбалы Мацвея Крупскага і Міланы Міхалоўскай! Настаўнікі Крысціна Бадрыцкая і Людміла Масол часта паўтараюць сваім выхаванцам: «Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш!». Вучні гэта добра разумеюць, таму старанна рыхтуюцца да выступленняў.

Танцавальны калектыў «Искорка», якім кіруе Анастасія Станкевіч, карыстаецца асаблі-вай папулярнасцю. Нездарма ён узнагароджаны дыпломам II ступені на VI Рэспубліканскім конкурсе «Беларускія таленты». Дыплом II ступені нядаўна прывёз з Астраўца і вакальны ансамбль «Музыкі» ў складзе Елі-сея Макарэвіча, Яўгенія Зінчанкі, Аляксандра Штыка. Ансамбль удзельнічаў у трэцім адкрытым рэгіянальным фестывалі «Вокальная капель». Яго кіраўнік Людміла Ляшчынская шмат гадоў самааддана працуе з вучнямі. Калектыў неаднаразовы пераможца вакальных конкурсаў, цяпер рыхтуецца да новых выпрабаванняў – рэспубліканскай інтэлектуальнай гульні «Совенок-2020».

«Як добра, што ў нашым аграгарадку ёсць школа мастацтваў!» – часта чуеш ад бацькоў вучняў. І сапраўды, карысць ад яе велізарная: дзеці занятыя любімай справай, развіваюць свае таленты, растуць зацікаўленымі асобамі, улюблёнымі ў музыку і сваю родную зямлю.

Лілія ГАРЭЛІК,
педагог сацыяльны Заскавіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — базавая школа.
Фота: архіў ЗАСКАВІЦКАЙ ШКОЛЫ МАСТАЦТВАЎ.

 

Прочитано 369 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить