28.01.2020 11:53

Ансамбль «Менестрэлі» і Юлія Абрамовіч паспяхова выступілі ў Віцебску

Пранікнуцца творчай атмасферай «Славянскага базару ў Віцебску» цяпер можна зімой. У студзені там упершыню правялі Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску», на якім паспяхова выступіла эстрадная вакалістка з Маладзечна Юлія Абрамовіч. Гэтымі ж днямі вакальны ансамбль «Менестрэлі» ўдзельнічаў у фестывалі духоўнай музыкі «Каляднае сугучча», які таксама традыцыйна прымае горад на Дзвіне.

Дыплом фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску». Дыплом фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску».

Маладзечанцы атрымалі высокую ацэнку журы і падзяліліся ўражаннямі ад паездкі.

— У Беларусі праводзяцца тры маштабныя фестывалі духоўнай музыкі. Гэта «Магутны Божа» ў Магілёве, «Каложскі звон» у Гродне і віцебскі фестываль «Каляднае сугучча», які збірае хары і інструментальныя калектывы ўжо больш за 20 гадоў, — расказаў кіраўнік «Менестрэляў» Аляксандр Важнік.

Ён патлумачыў, што акрамя асноўнага складу ансамбля ёсць група, якая акапэльна выконвае песні духоўнай тэматыкі. Гэта дзевяць дзяўчат і сам Аляксандр.

— Запрашэнне на фестываль мы атрымалі па выніках адбору відэазапісаў прэтэндэнтаў. Канцэрты праходзяць на некалькіх пляцоўках, нам «дасталася» сцэна Віцебскага драматычнага тэатра. Яго вялікая і вельмі камфортная зала на 500 месцаў мае ўнікальныя акустычныя асаблівасці. Выступалі ў другім аддзяленні канцэрта разам з калектывамі з Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Ханты-Мансійска, іншых буйных расійскіх гарадоў. Гэта сведчыла аб высокай ацэнцы нашага майстэрства і даверы пры тым, што мы ўпершыню выступалі ў такім складзе і з такім рэпертуарам. Выконвалі тры калядныя песні на рускай і ўкраінскай мовах. Я вельмі ўдзячны педагогу музычнага каледжа Вользе Кохан за выдатнае сола ў адным з твораў. У выніку нас адзначылі дыпломам аргкамітэта, — расказаў Аляксандр Важнік.

Артыст дадаў, што на фестывалі пануе атмасфера радасці і добразычлівасці, навеяная чароўным святам Нараджэння Хрыстова, і канкурэнцыя, жаданне спаборнічаць адыходзяць на другі план.

А на наступны дзень музычную эстафету падхапіў Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску», на які з’ехаліся каля васьмісот маладых і юных спевакоў і танцораў з дзевяці краін — Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Малдовы, Украіны і Кітая.

Перакладзеная на беларускую мову песня «Зязюля» з рэпертуару Златы Агневіч у выкананні нашай Юліі Абрамовіч не пакінула раўнадушнымі гледачоў і журы, якое ў выніку ўзнагаро-дзіла маладзечанку дыпломам першай ступені ў намінацыі «Сола. Эстрадны вакал» сярод артыстаў старэйшых за 19 гадоў. За падрыхтоўку спявачкі сертыфікатам быў адзначаны педагог Аляксандр Важнік.

Юля ўспамінае, што было вельмі цікава пазнаёміцца з канкурсантамі з іншых краін, з разнастайнасцю іх вакальнай і танцавальнай творчасці.

Наша зямлячка некалькі разоў спявала ў розных залах культурнай сталіцы Беларусі.
— Мая мара — выйсці на сцэну галоўнай пляцоўкі «Славянскага базару» Летняга амфітэатра, — падкрэслівае Юлія.

Лілія ЛІПНІЦКАЯ.
Фота: архіў Аляксандра ВАЖНІКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/6143-ansambl-menestreli-i-yuliya-abramovich-paspyakhova-vystupili-vitsebsku.html#sigProId6de8787473
Прочитано 588 раз Последнее изменение 28.01.2020 11:53
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить