08.01.2020 11:54

У нас – Дзед Мароз, на Валыні – святы Мікалай

Асноўныя навагоднія святы ў Валынскай вобласці Украіны прайшлі не ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а 19 снежня, у Дзень святога Мікалая.Менавіта святы Мікалай, а не Дзед Мароз, дорыць валынянам навагоднія падарункі і выконвае дзіцячыя пажаданні.

Святы Мікалай лічыцца нябесным заступнікам Луцка. Яго выява размешчана на гербе горада. Святы Мікалай лічыцца нябесным заступнікам Луцка. Яго выява размешчана на гербе горада.

Трэба нагадаць, што такая традыцыя доўгі час існавала і на беларускіх землях (цяпер яна адраджаецца). Згодна з павер’ем святы Мікалай спускаецца з нябёсаў у ноч на 19 снежня. Ён ходзіць па хатах і разносіць дзецям гасцінцы-падарункі, якія яны знахо-дзяць пад падушкамі, у шкарпэтках ці чаравіках. Гэта свята заўсёды суправаджалася вясёлымі гульнямі і песнямі. Абавязковым быў таксама ўдзел у набажэнстве.

У народных легендах і паданнях святы Мікалай аберагае народ ад стыхій, дапамагае людзям у іх бедах. Дарэчы, у некаторых краінах святога Мікалая завуць Санта Клаусам, Сінтарам Клосам, іншымі імёнамі. А прыносіць ён не навагоднія, а калядныя падарункі.

Аднак вернемся на Валынь, дзе нядаўна пабываў аўтар гэтых радкоў. У Луцку, сталіцы вобласці, асноўныя падзеі разгарнуліся на Тэатральнай плошчы. Тут былі ўпрыгожаны тры ялінкі, якія выраслі на гэтым месцы. Святочны вы-гляд набыла і сама плошча. Людзей радавалі шматлікія гірлянды, цацкі ў выгля-дзе зорачак і рознакаляровых шароў. Настройвала на святочны лад яркая ілюмінацыя. А галоўная пешаходная вуліца Луцка ператварылася ў алею анёлаў. На ёй размясціліся дзясяткі выяў гэтых істот.

Пачатак урачыстасці дала сімвалічная акцыя. Прадстаўнікі скаўцкай арганізацыі «Пласт» перадалі жыхарам агонь міру з Віфлеема. Людзі запальвалі свечкі і неслі іх дамоў як абярэг ад усяго дрэннага.

На плошчы ладзілася тэатралізаванае прадстаўленне. Свае таленты паказвалі юныя і дарослыя артысты. Са сцэны з прывітаннямі і пажаданнямі поспехаў у надыходзячым годзе да землякоў звярнуліся святары розных канфесій, а таксама прадстаўнікі гарадской і абласной адміністрацыі.

Навагоднія святы прадоўжацца на Валыні да Вадо-хрышча. У гэты час праводзяцца кірмашы, выставы-прэзентацыі з удзелам майстроў народнай творчасці, майстар-класы па вырабе ёлачных упрыгажэнняў. А яшчэ рэалізуюцца розныя творчыя праекты, ладзяцца канцэрты і фестывалі.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Пётр ЮРОЎЧЫК (валынскі журналіст).

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/6018-u-nas-dzed-maroz-na-valyni-svyaty-mikalaj.html#sigProId74998ca9a2
Прочитано 131 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить