21.11.2019 11:32

Молодечненская музыкальная школа отметила 70-летие

Уся музыка будуецца на сямі нотах. Менавіта па іх мы прасачылі гісторыю дзіцячай школы мастацтваў, якая доўжыцца ўжо 70 гадоў. У гэтым нам дапамог дырэктар установы Уладзімір Яцыновіч.

ДОм для фартэпіянаі баянаў

Ужо даўно няма таго драўлянага дома №8 па былой вуліцы Чапаева, у якім 1 верасня 1949 года адкрылася дзіцячая музычная школа. Спачатку тут было ўсяго паўсотні вучняў і на ўсіх іх — два фартэпіяна і некалькі баянаў. А вось педагогі з’язджаліся з розных месцаў былога Савецкага Саюза.

На працягу амаль 30 гадоў калектыў узначальваў Міхаіл Варонін, які і сёння застаецца адзіным вакалістам-кіраўніком гэтай установы. Ён родам з горада Бузулук Арэнбургскай вобласці. Яго дачка Людміла, якая прыязджала ў Маладзечна ў Палац культуры на ўрачыстасць з нагоды юбілею школы, прадоўжыла творчы шлях і цяпер загадвае фартэпіянным аддзяленнем у аналагічнай установе ў Заслаўі.

Сярод самых вопытных педагогаў школы Людміла Раінчыкава, Галіна Скурат, Ірына Панкавец, Вольга Бялько, Ірына Навумава, Аляксандр Бухціяраў, Галіна Шкурынава, Сяргей Гірвель.

… Было адкрыта шмат філіялаў школы – у Вілейцы, Валожыне, Івянцы, Смаргоні, Ашмянах, Будславе, Браславе, Глыбокім. Менавіта ў Вілейцы вучыўся па класе баяна Міхаіл Казінец. Цяпер гэта народны артыст Беларусі і вядомы дырыжор, імя якога непарыўна звязана з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. А маладзечанская школа эпохі Вароніна, безумоўна, ганарыцца сваім выхаванцам Юрыем Антонавым – народным артыстам Расійскай Федэрацыі. Нават захавалася праграма справаздачнага канцэрта за 1957-1958 навучальны год, дзе па-значаны і яго нумар выступлення на акардэоне з кампазіцыяй «Самараўская лірычная» Барыса Макравусава. Сярод знакамітых выпускнікоў і Рыгор Сарока – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Дарэчы, на заняткі ў школу ён ездзіў з Турэц-Баяр, дзе жыў на той момант.

РЭвалюцыя пад гукі ансамбляў і аркестраў

У 1971-м школа перабралася ў будынак па вуліцы Таміліна. Ён быў спецыяльна ўзведзены для пашырэння музычнага
асветніцтва. Творчасць віравала там на працягу двух дзесяці-годдзяў, пакуль будынак не перадалі пад адзін з карпусоў медыцынскага каледжа.
Менавіта ў гэты час значна пашыралася разнастайнасць музычных інструментаў, на якіх можна было навучыцца іграць. У школу прадоўжылі прымаць усіх жадаючых без уліку ўзросту. Ствараліся ансамблі, а духавы аркестр існуе і сёння. Першы яго дырыжор — Фёдар Цар, затым эстафету пераняў Аляксандр Ціхановіч, які ўжо таксама кіруе калектывам доўгі час.
Нельга не адзначыць яшчэ аднаго знакамітага выпускніка 1970-х Алега Елісеенкава, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

МІстыка пошукаў

Паміж эпохамі Міхаіла Варо-ніна і Бэці Аўдзеенка, пры якой адбыўся сапраўдны творчы ўзлёт установы, была дзесяцігодка пошукаў кіраўніка. Дырэктары змяняліся тройчы. 1980-1990-я — часы першых замежных гастроляў творчых калектываў у Польшчу, Германію, Румынію.
Пад аўтарствам Юльяна Церабуна з’явіўся першы маштабны праект «Гучаць цымбалы на зямлі Купалы», які ператварыўся ў адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс і цяпер праводзіцца ў Чысцінскай дзіцячай школе мастацтваў.
Менавіта ў 1980-я быў створаны аркестр тэмбравых баянаў, слава пра які хутка разляцелася па раёне і за яго межамі. Пад кіраўніцтвам Авяніра Дудко гэты калектыў першым атрымаў званне народнага. Ужо на працягу дзесяці гадоў яго справу працягвае Аляксандр Пашкевіч, вядомы таксама па шматлікіх тэатральных работах. Наша школа адзіная ў рэспубліцы, дзе ёсць такі аркестр. Дарэчы, у свае 79 гадоў працягвае працаваць настрой-шчыкам інструментаў і Авянір Дудко.

ФАгот гаворыць і гудзе…

З прыходам дырэктара Юрыя Чычова ў нашай школе пачалі навучаць ігры на гэтым адным з самых рэдкіх духавых інструментаў. Родам Чычоў з Глыбокага, закончыў маладзечанскае тады яшчэ музвучылішча, а затым і кансерваторыю ў Мінску.
Спачатку ў школе не было ніводнага фагота. Неўзабаве з музвучылі-шча перадалі два інструменты ленінградскай вытворчасці і адзін нямецкі набылі ў сталічным магазіне. І сёння толькі на іх вучаць іграць дзяцей. У школе адзіны настаўнік па класе фагота – Яўгеній Белавусаў, які займаўся ў музвучылішчы ў класе Юрыя Чычова. Цяпер Яўгеній навучае траіх хлопчыкаў. Дарэчы, у фагота незвычайны каларытны тэмбр, ён можа нагадваць і чалавечы голас, і гусці, як пчала.

СОЛЬ вялікіх перамог

У 1991-м музычная школа зноў змяніла прапіску і перабралася ў былы будынак гаркама па вуліцы Прытыцкага, дзе знахо-дзіцца і цяпер. А ў 1992-м яе ўзначаліла няўрымслівая і харызматычная Бэці Аўдзеенка. Дзякуючы творчым калектывам і сольным выканаўцам імкліва поўнілася скарбонка дасягненняў.

Пад аўтарствам Бэці Уладзі-міраўны з’явіўся адкрыты фестываль-конкурс ансамбляў «Веснавы праменьчык». А Вольга Бялько стварыла хор «Журавачка». З цягам часу калектыў атрымаў званне ўзорнага, ён ужо чатыры разы адзначаўся фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З’явіліся таксама ансамблі «Самагуды» і «Пацешкі», якія ўжо даўно сталі ўзорнымі і не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні. Сёння імі кіруюць адпаведна Сяргей Ярук і Анастасія Буткевіч.

Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Яцыновіч (другі справа) са сваімі намеснікамі па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Дзмітрыем Раўбам, Вольгай Яцэвіч і выконваючай абавязкі загадчыка філіяла гэтай установы Кацярынай Грачанік.

ЛЯ: настройся на новае!

Менавіта пад гук «ля» настройваюць гучанне абсалютнай большасці інструментаў. А з прыходам дырэктара і выкладчыка па класах саксафона і габоя Уладзіміра Яцыновіча тут ёсць практычна ўвесь іх спектр. І нават «Свята саксафона», якое ён прыдумаў і якое перарасло ўжо ў міжнародны фармат. Гэта, дарэчы, адзінае ў рэспубліцы мерапрыемства, прысвечанае аднаму інструменту.
Таксама Уладзімір Паўлавіч кіруе ансамблем «Ad libitum» (у перакладзе з лацінскай мовы — «па жаданні»).
А яшчэ пры ім установа пера-тварылася ў школу мастацтваў і з’явіўся адмысловы лагатып – рознакаляровы матылёк, вусікі якога ператвараюцца ў клавіятуру фартэпіяна. Яго аўтар – маладзечанскі мастак Сяргей Пятроў.

СІмбіёз вопыту і ноу-хау

Гэта тое, над чым цяпер працуе Уладзімір Яцыновіч і вядзе за сабой увесь калектыў.

— Нельга адмаўляцца ад ба-зіса і акадэмічнасці. Я нярэдка гартаю рабочыя планы, якія некалі складала Бэці Уладзіміраўна, і штораз знаходжу для сябе штосьці новае, вучуся грунтоўнасці, — заўважае дырэктар. – Але разумею і тое, што творчасць немагчымая без глытка свежага паветра.

Так, акрамя акадэмічных кірункаў, чатыры гады таму тут пачалі выкладаць інструментальную эстраду і вакал. Спевам, дарэчы, вучыць маладзечанка Вераніка Крук, якая вярнулася на малую радзіму пасля заканчэння Гродзенскага каледжа мастацтваў. Таксама ёсць клас бас-гітары і ўдарных інструментаў і адзіны ў вобласці клас камп’ютарнай музыкі, дзе з дзецьмі паспяхова працуе музыкант-тэарэтык і інжынер-электроншчык Сяргей Бажко.

— А як вы зацікаўліваеце сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак, каб яны прыйшлі вучыцца іграць на саксафоне і асабліва на габоі? – не магла не пацікавіцца ў дырэктара.

— Саксафон вельмі запатрабаваны! Па папулярнасці ён ужо абышоў флейту, якая на працягу доўгіх часоў была ў фаворы. Габой сапраўды ведаюць ня-многія. Каб зацікавіць тым ці іншым інструментам, не дапамогуць аніякія словы. Толькі музыка здольная пранікнуць у самае сэрца. Таму я проста іграю на інструменце, дэманструючы ўсе яго магчымасці…

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/5765-muzshkola.html#sigProIdac45c91641
Прочитано 384 раз Последнее изменение 21.11.2019 11:32
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить