24.10.2019 16:38

Творчасць і самабытнасць. Фестываль «Напеў зямлі маёй» збірае таленты

26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй».

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. СБ "Беларусь сегодня".

У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны.

Журы ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.

У праграме запланаваны таксама дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі «Пасагі», канцэрт арт-гурта «Беларусы», урачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры.

У рамках фестывалю 25 кастрычніка пройдзе канцэрт памяці кампазітара, народнага артыста СССР, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ігара Лучанка.

Гэтае творчае мерапрыемства – цікавае ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў.

Прочитано 162 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить