17.10.2019 12:38

Прэмію «Талент» уручылі лепшым работнікам культуры Маладзечанскага раёна (ФОТА)

Раённая ўрачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу работнікаў культуры, адбылася ў Палацы культуры Маладзечна.

Прэмію «Талент» уручылі лепшым работнікам культуры Маладзечанскага раёна (ФОТА) "Маладзечанская газета"

На ёй абвясцілі імёны ўладальнікаў спецыяльнай прэміі райвыканкама «Талент», якая ўручаецца штогод.

Уладальнікамі маладзечанскага "оскара" сёлета сталі: Анжаліка Каралевіч (намеснік дырэктара дзіцячага цэнтра «Расток», Руслан Таўгень (настаўнік Лебедзеўскай дзіцячай школы мастацтваў), Пётр Міхасёнак (кіраўнік народнага клуба «Вытокі» раённага цэнтра рамёстваў), Яўгеній Гарчанін (дырыжор і мастацкі кіраўнік ансамбля «Спадчына») і Таццяна Скібіцкая (галоўны бібліятэкар аддзела з цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча).

Анжаліка Каралевіч, Руслан Таўгень, Пётр Міхасёнак, Яўгеній Гарчанін, Таццяна Скібіцкая.

З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да маладых работнікаў галіны і ветэранаў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раіса Казановіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Скурат, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкага корпуса.

Больш за паўсотні прадстаўнікоў нівы мастацтва былі узнагароджаны ганаровымі граматамі і ўдзячнасцямі.

У прыватнасці, дырэктару раённага цэнтра рамёстваў Ларысе Ступінай і настаўніку харавых дысцыплін дзіцячай школы мастацтваў Алене Пархімовіч аб’яўлены ўдзячнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Фота: Аляксей Платко. 

Больш падрабязна пра падзею – у адным з бліжэйшых нумароў "МГ".

 

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/kultura/item/5520-premiyu-talent-uruchyli-lepshym-rabotnikam-kultury-maladzechanskaga-rajona-fota.html#sigProId8e07793e2c
Прочитано 417 раз Последнее изменение 17.10.2019 12:38
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить