23.05.2018 14:11

Што ў праграме фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018»?

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі адбудзецца сёлета 8 і 9 чэрвеня. Пройдзе мноства мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы. У Маладзечна з’едуцца беларускія паэты, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.

Што ў праграме фестывалю беларускай  песні і паэзіі «Маладзечна-2018»? "Маладзечанская газета"


Адкрыецца фестываль у Летнім амфітэатры канцэртам «Мелодыя лёсу», прысвечаным 80-годдзю народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка. У гэты ж дзень будуць названыя і пераможцы конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які нязменна выклікае вялікую цікавасць. Нагадаем: сярод прадстаўнікоў Мінскай вобласці ёсць і наша зямлячка Марыя Субач.

У другі фестывальны дзень адбудзецца сустрэча з народнай артысткай Наталляй Гайда. Яна пройдзе ў Палацы культуры ў рамках праекта «Асобы эпохі».

Ёсць прыемная навіна і для прыхільнікаў Мельпамены. Артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прывязуць спектакль «Кар’ера доктара Рауса». Паглядзець яго можна будзе таксама ў Палацы культуры. Гэта «гістарычна недакладная трагікамедыя» па п’есе вядомага літаратара і драматурга Віктара Марціновіча пра чалавека, які нарадзіўся раней сваёй эпохі, і імя яго – Францыск Скарына.

Не пакіне абыякавай і праграма закрыцця фестывалю, назва якой гаворыць сама за сябе — «Маладзечанскі зарапад». Гледачы змогуць паспяваць любімыя хіты разам з артыстамі беларускай эстрады.

Цікавыя мерапрыемствы ў рамках «Маладзечна-2018» таксама адбудуцца ў Мінскім абласным драматычным тэатры і Мінскім абласным краязнаўчым музеі.

Прочитано 2861 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить