04.11.2017 11:51

«Шторм: палаючы ліст» -- два тыдні ў Маладзечне, пачынаючы з 9 лістапада

У Мінску 27 кастрычніка адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Шторм: палаючы ліст», героі якога размаўляюць па-беларуску. Прычым гэта стужка ўпершыню паказваецца не толькі ў Мінску, а ў кінатэатрах яшчэ дваццаці гарадоў краіны, у тым ліку ў кінатэатры «Радзіма» ў Маладзечне.

«Шторм: палаючы ліст» -- два тыдні  ў Маладзечне, пачынаючы з 9 лістапада "Маладзечанская газета"


Дырэктар Маладзечанскага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Таццяна Дрозд паведаміла, што у кінатэатры «Радзіма» ён будзе ў рэпертуары на працягу двух тыдняў пачынаючы з 9 лістапада.

Фільм створаны кінамайстрамі Галандыі, агучаны лепшымі беларускімі акцёрамі ў рамках праекта «Беларускія ўік-энды», вядомага па зорных фільмах «Форэст Гамп», «Пакуль ногі носяць», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», героі якіх таксама «загаварылі» па-беларуску.

Па словах аднаго з арганізатараў, фільм «Шторм: палаючы ліст» — гэта найперш прыгодніцкая стужка. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, не толькі фарміруюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання.

Прочитано 3000 раз Последнее изменение 04.11.2017 11:51
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить