раскінулася ў гэтыя спякотныя ліпеньскія дзянькі на Цэнтральнай плошчы нашага горада. Як пчолкі на мёд, «ляцяць» дзеці на гульнявыя пляцоўкі. З радасцю дазваляюць маляваць на руках і нагах сімвалы фестывалю, каштуюць розныя віды мёду.
Мёд «прыехаў» да нас нават з Расіі, яго прапануюць сапраўдныя майстры ў справе атрымання каштоўнага лекавага прадукту. Словам, толькі па плошчы пахадзіць ды мядку набыць — асалода.
А як смачна пакаштаваць мядку і травянога чайку!
Фота Аляксея ПЛАТКО.







