Прадукцыя Маладзечанскага малочнага камбіната па-ранейшаму карыстаецца попытам не толькі на рынку нашай краіны, але і ў масквічоў, якіх, здаецца, нічым нельга здзівіць. І ўсё ж беларусам гэта ўдаецца, што і пацвердзіў удзел нашых майстроў у выстаўцы-кірмашы «Лепшая прадукцыя Беларусі ў Маскве-2010».
Ужо трэці год запар малочная прадукцыя з інтрыгуючай назвай «Молодея» не пакідае раўнадушнымі ні строгае журы, ні спажыўцоў. Каб набыць прадукцыю, якая палюбілася масквічам, выстройваюцца чэргі, і яна раскупляецца імгненна. Нават просяць, каб падвезлі яшчэ. Многія расіяне жадаюць купіць малочныя вырабы менавіта з Маладзечна, бо добра ведаюць, што гэта натуральны прадукт.
І такая прыхільнасць не застаецца незаўважанай. На конкурс, у якім бралі ўдзел вядучыя прадпрыемствы малочнай галіны, маладзечанцы прадставілі чатыры віды прадукцыі: малако «Вкусное» з вітамінам С і напітак кісламалочны фруктовы «Радужный» (вытворчасць ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат»), масла шакаладнае (Валожынскі філіял камбіната), прадукт сырны «Раніца» (Вілейскі філіял). А вось медалямі, да таго ж залатымі, аўтарытэтнае і непрадузятае журы адзначыла толькі маладзечанскую прадукцыю. І гэта яшчэ не ўсё. Імянны медаль «За супрацоўніцтва» ўручаны намесніку генеральнага дырэктара ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» па камерцыйных пытан-
нях Галіне Фёдараўне Мандрык.
Тэхнолагі прадпрыемства заўсёды знаходзяцца ў пошуку і актыўна працуюць над распрацоўкай новых відаў прадукцыі. Хутка маладзечанцы змогуць ацаніць тварожны сырок з напаўняльнікам капучына «Орфей и Эвридика», мяккі сыр «Праздничный». Будзем спадзявацца, што з цягам часу гэта прадукцыя таксама праславіць прадпрыемства і яго майстроў.
Алена ЛАШУК.
Фота Аляксея ПЛАТКО.
МАЛАКО ПАСТЭРЫЗАВАНАЕ ПІТНОЕ, УЗБАГАЧАНАЕ ЁДАВЫМ БЯЛКОМ
Гэта прадукт з харчовай дабаўкай «Ёдаказеін», эфектыўнай для прафілактыкі захворванняў шчытападобнай залозы, абумоўленых ёдавым дэфіцытам. Асабліва рэкамендуецца ўжываць яго цяпер, калі ўсе мы адчуваем наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Харчовая дабаўка «Ёдаказеін» выраблена на аснове натуральнага, лёгказасваяльнага бялку малака, яна забяспечвае індывідуальную рэгуляцыю ёдавага абмену ў арганізме. Ёд трывала звязаны з бялком і не губляецца пры доўгім захоўванні і тэрмаапрацоўцы. Перадазіроўка ім арганізма практычна немагчымая.
Варта ведаць, што 200 мл прадукту забяспечвае 20 працэнтаў сутачнай патрэбнасці ў ёдзе арганізма дарослага чалавека і 50 працэнтаў – дзіцяці.
МАЛАКО «ВКУСНОЕ» З ВІТАМІНАМ С
Гэты прадукт прызначаны для ўжывання людзьмі ўсіх узростаў. Вынікі масавых абследаванняў насельніцтва сведчаць аб недахопе вітаміну С у 70-100 працэнтах выпадкаў. Аптымальная патрэбнасць у вітаміне С для дарослага чалавека – 55-108 мг, цяжарных і кормячых жанчын – 70-80 мг, дзяцей першага года жыцця – 30-40 мг.
Вітамін С – прыродны антыаксідант, шырока выкарыстоўваецца для абагачэння традыцыйных прадуктаў харчавання. Ён зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, дае магчымасць падтрымліваць добрую фізічную форму. Дэфі-
цыт вітаміну С прыводзіць да такога захворвання, як цынга. Таму ён павінен штодзённа паступаць у арганізм чалавека з ежай у колькасці 30-60 мг. Абагачэнне малака вітамінам С садзейнічае паляпшэнню яго смакавых якасцей.
НАПІТАК КІСЛАМАЛОЧНЫ ФРУКТОВЫ «РАДУЖНЫЙ»
Гэты сучасны малочны прадукт адносіцца да пітных ёгуртаў. Ён выраблены па тэхналогіі і рэцэптурах, распрацаваных беларускімі тэхнолагамі сумесна са спецыялістамі малочнай прамысловасці Германіі. Напітак вырабляецца з адборнай малочнай сыравіны і спецыяльна прыгатаваных фруктовых напаўняльнікаў. Асобая тэхналогія прыгатавання дазваляе захаваць каштоўныя якасці, смак і водар свежых фруктаў і ягад без выкарыстання штучных фарбавальнікаў і араматызатараў. У склад стабілізатара ўваходзіць пекцін – натуральны кампанент, які атрымліваюць з яблыкаў і апельсінаў і які садзейнічае вывядзенню з арга-
нізма чалавека таксінаў і радыенуклідаў.
СМЯТАННЫ ПРАДУКТ
Кісламалочны прадукт вырабляецца шляхам сквашвання нармалізаванай пастэрызаванай смятанкі чыстымі культурамі малочнакіслых стрэптакокаў. Смятанны прадукт адрозніваецца ад смятаны тым, што ў ім утрымліваюцца напаўняльнікі (напрыклад, грыбы, папрыка і інш.). Пры штодзённым ужыванні ў ежу актывізуюцца функцыі страўнікава-кішачнага тракту, пячонкі, нырак, падаўляецца актыўнасць гніласных і іншых патагенных мікраарганізмаў, павышаецца імунітэт. Смятанны прадукт – гэта багатая крыніца кальцыю, вітамінаў В2 і В12.
Варта зазначыць, што смятанны прадукт з напаўняльнікамі выкарыстоўваецца пры прыгатаванні розных страў.







