07.07.2020 9:57

«Он здесь, мой рай, в любимом Молодечно!» На свяце ўшанавалі ганаровых грамадзян, залатых юбіляраў і дзяцей

Вечарам 3 ліпеня ў амфітэатры адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Вечна жыві і квітней, Беларусь!».

Парк Победы  Молодечно. Парк Победы Молодечно.

Што было ў першай палове дня -- чытайце тут. 

Старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў павіншаваў землякоў з адным з самых галоўных свят нашай краіны, а таксама з Днём горада. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранялі, вызвалялі нашу родную зямлю, а таксама ўсім тым, хто аднаўляў разбураную вайной народную гаспадарку, пераўтварыў некалі маленькі правінцыяльны гарадок у квітнеючы рэгіён.

Удзельнікі мерапрыемства рады былі вітаць на сцэне ганаровых грамадзян раёна — заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь дырэктара Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Рыгора Сароку, прафесара доктара медыцынскіх навук Леаніда Путырскага.

— Он здесь, мой рай, в любимом Молодечно! — прачытаў са сцэны свой верш, прысвечаны роднаму гораду, Леанід Путырскі і перадаў гараджанам сваю новую кнігу аб праблемах здароўя жанчын.

Леанід Путырскі.

 

Моцная сям’я – аснова моцнай, квітнеючай дзяржавы.

Удзельнікі свята цёпла віталі на сцэне Яўгенію і Фёдара Смаленчукоў, якія 4 ліпеня адзначылі 50-годдзе сумеснага жыцця. Напярэдадні мерапрыемства яны расказалі журналістам «МГ», што пазнаёміліся ў Салігорску, дзе працавалі на будоўлі. Там і пажаніліся, а затым пераехалі ў Маладзечна. Яўгенія Цімафееўна працавала рабочай на заводзе ЖБВ, Фёдар Мікітавіч — у каўбасным цэху райспажыўтаварыства. Працавітыя, сціплыя людзі, якія не прывыклі да ўсеагульнай увагі, крыху хваляваліся. Падтрымаць іх прыйшлі дачка Ірына Радзько, унучка Алена.

Віншаванні прымаюць Яўгенія і Фёдар Смаленчукі.

Ёсць і яшчэ адна вельмі прыгожая традыцыя: у Дзень горада віншаваць дзетак, якія нарадзіліся год таму 3 ліпеня. Падарункі для іх з году ў год не мяняюцца – трохколавыя веласіпеды. Вось і на гэты раз Вераніка Марзан і Юльяна Станкевіч паехалі са свята на сваім транспарце. Абедзве дзяўчынкі — другія дзеці ў сем’ях. Мама Веранікі Аліна расказала, што старэйшаму сыну Ільі ўжо дзесяць гадоў Спачатку іх сям’я жыла ў Мінску, але вырашылі пераехаць у Маладзечна, дзе ў іх ёсць жыллё.

— Горад прыгожы, чысты, нам падабаецца! – гаворыць Аліна, якая са сцэны расчулена сказала, што яны, бацькі, зробяць усё магчымае, каб дзеці выраслі сумленнымі, добрымі людзьмі…

Лізавета Станкевіч, мама Юльяны, прывяла на свята і старэйшую дачушку Мілану, якой два з паловай года. Дзяўчынка адразу ацаніла веласіпедзік, які падарылі малодшай сястрычцы: села на яго яшчэ на сцэне амфітэатра і каталася да канца мерапрыемства…

Радасна бачыць вясёлых, прыгожых, здаровых дзетак – будучыню нашага горада.

Музычныя калектывы «Брава», «Менестрэлі», «Гармонія», «Талака», выканаўцы Алеся Кульша, Дзмітрый Рудык, Алеся Ушакова, Дзмітрый Ціхановіч, Лада Лінкевіч упрыгожылі свята сваімі выступленнямі.

Заключным акордам урачыстасці стала грамадска-культурная акцыя «Спяваем гімн разам», якая з году ў год аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай любімай Беларусі. А затым ліпеньскае неба расквеціў феерверк – яшчэ адзін падарунак жыхарам горада ў гонар свята.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Прочитано 189 раз Последнее изменение 07.07.2020 9:57
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить